┴шсышюЄхър т ърЁьрэх -Ёєёёъшх ртЄюЁ√

         

└ъєыр ╩ - ╟ьрурЁэ√  ─рЁюуi (═р ┴хыюЁєёёъюь ▀ч√ъх)


Кастусь Акула
Змагарныя дарогi
Раман
Кастусь Акула. Змагарныя дарогi
Уладзiмiр Арлоў. Змагарныя шляхi Кастуся Акулы (Уступ да Менскага
перавыданьня 1994 году)
Станiслаў Станкевiч. "Змагарныя Дарогi" К.Акулы (Уступ да
Таронтска-Мюнхенскага выданьня 1962 году)
Кастусь Акула. Пасьля першых адгалоскаў
Кастусь Акула
Змагарныя дарогi
Ад Аўтара
Пэрыяд Другой Сусьветнай вайны прынёс беларускаму народу найбольш
цярпеньняў i каштаваў яму ахвяраў. Даўно здадзеныя на злом i пераплаўленыя ў
iншыя прылады вайны цi мiру зброя, што iрвала-крывавiла зьняможанае цела нашае
Бцькаўшчыны. Але маскоўскi акупант, не дазволiўшы прыгнечанаму народу залячыць
i загаiць ваенных ранаў, запрог яго ў непасiльнае ярмо ды сыцее й дужэе за
кошт мiльёнаў нашых нешчасьлiвых родзiчаў.
Партыйныя прыслужнiкi Масквы ў навуцы й культуры туга набiваюць кiшэнi
бальшавiцкiмi чырвонцамi за мiзэрна-хвальшывыя працы, дзе намагалiся й
намагаюцца ў крывым люстэрку паказаць той векапомны час. Тыя-ж, для якiх
праўда, сьветлая маральнасьць, гонар i чыстае сумленьне даражэй юдаўскiх
маскоўскiх прэмiяў, бляшак-мэдалёў ды тытулаў, прымушаныя сяньня маўчаць,
чакаючы на лепшую будучыню, калi змогуць тварыць бяз прымусу.
Адрэзак часу, што дзелiць нас ад вайны, быў-бы амаль дастатковым, каб хоць
з большага вычарпаць багацьце матар'ялаў, што назьбiралася ў басэйне падзеяў
за час вайны ў Беларусi. Але яшчэ дагэтуль амаль незакранутая сыравiна вялiкiх
ваенных эпапеяў у лiтаратуры, неадсьпяванай застаецца слава беларускiх
волатаў-гэрояў у музыцы. Нашы нацыянальна-сьведамыя й патрыятычныя масы на
эмiграцыi ўсё яшчэ дзеляцца й жывуць ласкуткамi ўспамiнаў ды там-сям
падбiраюць каласкi з плённых чужых нiваў. Удома-ж бальшавiцкiя партыйцы
славяць крывадушных катаў паняволаенага народу.
Беларускiя эмiграцыйныя пiсьменьнiкi маюць амаль неабмежаваную вольнасьць
тварэньня ды й багатую спадчыну гiстарычных матар'ялаў. Адылi яны, аддаючы
львiную частку свайго часу заробкам на штодзённы хлеб i жыцьцё, абмежавалiся
да гэтага часу адно колькiмi ўрыўкамi-нарысамi цi кароткiмi паэмамi. Асноўны-ж
запас сыравiны, што адносiцца да людзей i падзеяў у Беларусi падчас апошняе
вайны, усё яшчэ неўпарадкаваны й недасьледаваны, чакае лепшае будучынi.
Аддаючы гэту працу ў карыстаньне грамадзтва, аўтар спадзяецца, што яна
хоць у малой ступенi запоўнiць вышэйзгаданы прабел.
Вялiкая падзяка належыцьца сябром iз Школы Камандзераў Беларускае Краёвае
Абароны ў Менску, што пасьпяшылi нам на дапамогу зь iнфармацыямi. За помач у
iнфармацыях складаем вялiкае беларускае дзякуй i наступным асобам: сьв. пам.
а. мiтр. прат. Данiлюку, ген. Ф.Кушалю, д-ру М.Шчорсу, сп-нi Л.Пiтушчысе,
сп.сп. Г.Барановiчу, А.Маркевiчу й iншым, а за парады пры апрацоўцы матар'ялу
- д-ру В.Жуку. За перагляд i некаторую карэкту ў мове рукапiсу дзякую сп.
А.Марговiчу.
Гэтта асаблiва жадаем падчыркнуць вялiкую вартасьць фiнансавае дапамогi
сп-ра К.Каранеўскага i д-ра Б.Рагулi, ды й трэйцяга сябры, якi жадае астацца
ананiмным, дзякуючы якiм магчымай сталася рэалiзацыя выданьня кнiгi.
Д-ру Ст.Станкевiчу i сп-нi З.Станкевiчысе за цяжкую й наагул тэхнiчную
працу, зьвязаную з выданьнем, належыцьца найбольшшая ўдзячнасьць. Фактычна
дзякуючы вялiкай ахвярнасьцi ў працы сп-ва Станкевiчаў i магчымым было выдаць
гэту працу ў так скорым часе.
К.Акула
Сябром iз школы камандзераў Беларускае Краёвае Абароны ў Менску
МЕЧ
Яго ў зямлi знайшоў маёй разлогай
Гаручы прадзедаў вузкi загон.
Вясёлым звонам аказаўся ён,
Калi чап





╤юфхЁцрэшх Ёрчфхыр