Библиотека в кармане -русские авторы

         

Бааль Вольдемар - Плацiнавы Абруч (На Белорусском Языке)


Вальдэмар Бааль
Плацiнавы абруч
Пераклад: Мiкола Татур
1
Ёсць такое слова "мiтусенне". Яно вось i лезе ў галаву, калi чуеш i справа
i злева пра гэтых амiкантактах i хосцiкантактах, гэта значыць, выходзiць,
прыязных i непрыязных адносiнах з iншагасцямi. Не дае цяпер людзям супакою
даволi вядомая Н-6813! Планета - не планета, штучная - натуральная, i адкуль
толькi яна ўзялася ў вашай сiстэме, i хто такiя ноблы, што яе засяляюць, i
чаму ноблы, i што iм ад нас трэба. Дыскусii, гiпотэзы... Лепш бы людзям
працаваць, а не мiтусiцца. Але працаваць, мабыць, i няма калi - раней трэба,
бачыце, пра назвы i разуменнi дамовiцца... Божа! А цi стануць больш таннымi
штаны ў краме, калi яны не "ноблы", а "барбы", чэрцi, д'яблы?..
I чэшуць жа языкi - каму не лень, каб толькi выхвалiцца: мы таксама,
бачыце, не лыкам шытыя, не цураемся "апошняга слова". Але гэтых i браць пад
увагу не варта - iм абы звон ды знешнi выгляд. Але тыя, што рухаюць прагрэс,
свяцiлы i прыхiльнiкi, яны хiба не ў той жа моды, не ў таго ж мiтусення пад
абцасiкам, пад гэтай лакiраванай шпiлькай, што цокае сабе i цокае па
тратуарах, зменiцца пакаленне i - зноў цокаць, як цокала i стагоддзе i два
таму назад?.. Вучоныя дзеячы, паважаныя i славутыя, - а калi разабрацца, то
суцэльная гульня словамi, як у малых дзяцей. А цi не больш карысна, дазвольце
запытацца, прыдумаць формулу, каб, напрыклад, суседзi жылi мiрна?
Не, я не супраць навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi цi там прагрэсу, бог з iм, -
няхай сабе мудрацы адкрываюць розныя часцiнкi, а свяцiлы выводзяць
заканамернасцi i чытаюць галаваграмы. Але наўрад, наўрад цi якраз гэта -
найважнейшы паказчык узроўню нашага быцця. Я - просты, сярэднi грамадзянiн,
звычайны член грамадства, i хiба маё самаадчуванне, маё пачуццё такi ўжо
другарадны гук у аркестры жыцця?
Назавiце гэта лiрычным адступленнем - але-але, так i лiчыце: пачаў з
лiрычнага адступлення. Ваша справа. Не шмат iх тут сабе я дазволiў. Бо я -
усяго толькi апавядальнiк, i ўсё наступнае - не больш як апавяданне, якога я
не мог не напiсаць, бо вельмi паважаю Пасвячонага, гэтага дастойнага i
заслужанага чалавека i вучонага, чые "Запiскi" мне пашанцавала трымаць у
руках. Калi б не было яго "Запiсак", не было б i гэтага апавядання. Але мушу
заявiць, што яго не было б i ў тым выпадку, калi б прыхiльнiкi так званага
амiкантакту не паспяшалiся заявiць у адзiн голас, што "Запiскi" - вада на iх
млын.
Мала хто чытаў "Запiскi" - большасцi гэта проста недаступна: увесь тыражок
пайшоў на гэты iх сiмпозiум (мне экземплярчык дасталi); таму вось больш звону,
чым уяўлення - часцей за ўсё мяркуюць па чутках.
Проста здзiўляешся, колькi пустых клопатаў у чалавека! А спытайся, "нашто
табе гэта трэба", - i адказаць яму няма чаго. "Усе, маўляў... Ну, i я..." Або
пачне што-небудзь пра пярэднi край навукi. Патрэбны ён яму, гэты пярэднi
край...
Паўтараю: я паважаю Пасвячонага. Ён - чалавек самавiты, аўтарытэтны, яму
вунь рэдкiмi прыладамi дазваляюць карыстацца. I не мне, вядома, тлумачыць i
каментаваць яго словы. Але апавядаць, няхай i з лiрычнымi адступленнямi, я
ўсё-такi адважыўся. Потым, (каб, з аднаго боку, спынiлiся плёткi, а з другога
- астыў запал прыхiльнiкаў розных легкадумных амiкантактаў.
Амiкантакт, разумееце, гэта - сусветнае каханне... А ноблы, мiж iншым, да
нас практыкантаў засылаюць...
2
Дык вось у гэтай гiсторыi з дафнiямi замешаны менавiта ноблы, i тым
карысныя "Запiскi" Пасвячонага, што якраз i паказваюць, хто яны такiя i чым
любяць займацца.





Содержание раздела