Бережной Василий Павлович - Матчын Голас (На Белорусском Языке)
Васiль Беражны
Матчын голас
Пераклад: Павел Марцiновiч
Прыляцеўшы на Месяц, яна ўсё разглядвала, захоплена ўсклiквала:
- Нiколi не думала, што тут гэтак добра!
Ён вадзiў яе несканчонымi тунелямi Селенаполiса, паказваў гмахi, якiя
падпiралi чорнае, усеянае зоркамi неба.
- А хадзiць тут як лёгка, сыночак!..
Голас у мацi быў звонкi, яшчэ зусiм малады - можа, таму, што яна пявучая?
Колькi памятае яе - любiла спяваць. На святы, сустракаючы гасцей, спявала
весела, з iмпэтам, а ў буднi, за хатняй работай, - прыглушана i трохi сумна.
Нават размаўляючы, як быццам вымаўляла словы - спявала iх. I зараз у ейным
голасе было нешта гэткае... можа, незвычайнае або, можа... Можа, гэта яе так
узрушыў палёт на Месяц? Ён услухоўваецца ў гэты да болю родны голас i нiяк не
можа зразумець, што ж гэта так звiнiць у iм?
- А ў нас цвiтуць сады. Калi толькi прымаразкi не прыцiснулi... Ураджай
будзе! Прыедзеш у водпуск гэтым летам?
Хацеў сказаць ёй пра экспедыцыю, словы ледзь не зляцелi з вуснаў, але...
Навошта трывожыць мацi? Трывожыць... Ага, вось яно што - у ейным голасе чуецца
трывога! Словы вясёлыя, а голас трывожны. Няўжо здагадалася, што гэта
развiтанне?
- Хоць тут i лёгка хадзiць, - сказаў ён мацi, - але адлегласцi немалыя.
Селенаполiс займае больш за сто квадратных кiламетраў. Давай, мама, трохi
пад'едзем.
Дарожка, размаляваная палосамi зялёнага пластыку, панесла iх гулкiмi
тунелямi, высокiмi пячорамi, сцены якiх iскрылiся ў святле кварцавых лямпаў.
На паверхню iх вынес эскалатар. Мацi моўчкi глядзела на валатоўскi шацёр, якi
кветкай ландыша накрываў кратэр дыяметрам не менш за кiламетр.
- Пляц Супольнасцi Нацый, - тлумачыў ён мацi. - Пасля работы сюды
сыходзяцца людзi розных народаў Зямлi. Усе, хто працуе ў Селенаполiсе. А вось
да возера пайшла група турыстаў. Паплаваць на Месяцы - экзотыка!
- Э, у Дняпры, напэўна, лепей. Вось як будзе ў цябе водпуск...
Калi аглядалi панараму астрадрома, дзе ў чорную глыбiню космасу нацэлiлiся
два караблi вышынёй з Астанкiнскую тэлевiзiйную вежу, мацi зноў уздыхнула.
- Што гэта?
- Караблi далёкага дзеяння, мама. Рыхтуецца экспедыцыя да суседняй
планетнай сiстэмы.
Прыжмуранымi вачыма глядзела яна на ракеты, а там поркалiся, мiтусiлiся
мантажнiкi, зусiм маленькiя на такой далёкай адлегласцi. Цiха сказала:
- I чаго ляцець Бог ведае куды? Навошта лезцi ў пекла?
- Гэта надзейныя караблi, мама!
- А хiба не лепш было б спачатку поўнасцю абжыць Месяц, потым усе планеты
Сонечнай сiстэмы, а тады ўжо...
Цяпер уздыхнуў ён.
- Магчыма, але...
- Але што?
- А хiба я ведаю?..
Ох, як яму хацелася расказаць пра гэты вынашаны ў марах палёт, пра тое, як
ён хваляваўся, праходзячы адборачную камiсiю! Але стрымаўся. Гэта ж апошняя
сустрэча перад стартам, апошняя - навошта ж яе азмрочваць? Мацi - гэта ж мацi,
зараз пачне ўсе свае шкадобы...
А яму так прыемна, радасна слухаць яе. Хай гаворыць што заўгодна, абы
толькi чуць, успрымаць, улiваць у душу гэты родны, адзiны сярод мiльярдаў
голас.
- Ты думаеш, чаму чалавек прыжываецца на Месяцы? - фiласофствавала мацi. -
Бо ён у сферы прыцягнення роднай Зямлi, роднага Сонца. Гэта ж прастора,
адведзеная нам прыродаю! I пакiнуць сваё Сонца... Хто ведае, што можа
здарыцца...
Ён слухае i слухае, быццам п'е крынiчную ваду дзесьцi на Зямлi, у засенi
дрэў. А мацi паказвае вачыма на вялiзную блакiтную кулю i, панiзiўшы голас,
вядзе гаворку:
- Зiрнi, сынку, гэта ж цуд... Плыве ў прасторы Зямля, сама сабою, вось
бачыш, снежная шапка на полюсе, а як адбл