Библиотека в кармане -русские авторы

         

Быков Василь - Круты Бераг Ракi (На Белорусском Языке)


Васiль Быкаў
Круты бераг ракi
Звычайна ён прыходзiў сюды на заходзе сонца, калi мiналася спёка i ля ракi
на яе крутых, зарослых хмызняком берагах пачынала цягнуць прахалодай.
Надвячоркам амаль сцiхаў вецер, знiкала дакучлiвая рабiзна на вадзе, наставаў
час начное рыбалкi. Прыезджыя з горада рыбакi таропка растыкалi па камянiстых
водмелях кароценькiя вудзiльнi донак i тут жа, кiнуўшы на траву якую адзежыну,
рыхтавалiся скаратаць на ёй нядоўгую лiпнёвую ноч.
Пятровiч выходзiў з травянiстага ляснога раўка ад недалёкай прырэчнай
вёскi i адзiнока садзiўся на краi камянiстага, амаль навiслага над вадой
абрыву. Яго тут многiя ведалi i зводдаль жартоўна гукалi, задаючы пустыя,
неабавязковыя для адказу пытаннi. Заняты сабой, ён болей маўчаў, не дужа
ахвотна iшоў да людзей, вiдавочна, шануючы адзiноту на сваiм улюбёным,
нязручным для рыбалкi, заваленым камянямi абрыве. З гэтага абрыву адкрываўся,
аднак, шырокi пагляд на ўвесь, ужо ахiнуты вечаровым прыцемкам, бераг, плаўную
паваротку ракi з парожыстым перакатам пасярэдзiне i высокай аркай чыгуначнага
моста воддаль, на пакаты схiл таго берага, якi нанач густа цямнеўся хвойнiкам.
Яшчэ праз нядоўгi час з-за бетонных апор моста на прыцiхлы рачны прастор
iмклiва вылятала "казанка". Расцягваючы ва ўсю шырыню ракi даўжэзны шлейф
кармавой хвалi, яна спрытна мiнала перакат i, памалу збаўляючы газ, кiравала
да берага. Яшчэ здалёку было вiдаць, што ў лодцы сядзела двое - Юра Бартош,
хлопец з суседняй вёскi, якi працаваў у горадзе i наязджаў у тутэйшыя мясцiны
палавiць рыбу, i яго гарадскi прыяцель Каламiец, з якiм яны ўдвух купiлi гэтую
срабрыстую "казанку" з новым дваццацiпяцiсiльным маторам.
Як i заўжды, у той вечар за рулём сядзеў Каламiец, крутаплечы чалавек з
шырокiмi даланямi рук i цяжкаватым позiркам з-пад доўгага цэлулоiднага казырка
насунутай на лоб фуражкi. Паволi збаўляючы абароты вiнта, ён упэўнена
наблiжаўся да берага, на якiм ужо згледзеў адзiнокую постаць Пятровiча.
- Ану падхапi! - крыкнуў ён, спынiўшы матор, i яго басавiты голас над
цiхай ракой прагучаў дабрадушнай камандай.
- Навошта! - нязгодна прыўстаў за ветравым шклом Юра. - Я сам.
Ён спрытна перакiнуў цераз верх шкла сваё загарэлае, доўгае, надта худое
цела, легка саскочыў на водмель, i яны разам з Пятровiчам усцягнулi мiж
камянёў на бераг дзюралевы нос лодкi. Затым, пакуль Каламiец адкiдваў i
зачахляў матор, Юра ў закасаным да каленяў сiнiм трыко выгружаў з лодкi
рукзакi, донкi, падкормку, а стары, як незнаёмы, стаяў убаку i пiльна глядзеў
цераз раку на той яе бераг, быццам убачыў там штось дужа важнае. Ён
засяроджана, амаль маркотна маўчаў, i яны, занятыя сваей справай, не звярталi
на яго ўвагi.
Калi несамавiтыя рыбацкiя прылады былi выгружаны на бераг, Каламiец адразу
ж, пакуль не зусiм змерклася, заняўся сваiмi донкамi, а Юра, скалануўшыся ад
рачной свежасцi, пачаў таропка нацягваць на плечы сiнi спартыўны свiтэр.
- А як у нас з палiвам сёння, Пятровiч?
Стары не адразу адарваў ад таго берага засяроджаны позiрк сваiх выцвiлых,
слязлiвых вачэй i вузлаватымi пальцамi вялiкiх спрацаваных рук перабраў роўны
рад гузiкаў на зашмальцаваным вайсковым кiцелi. - Трошкi назбiраў. Але мала.
Юра па камянях узбег на абрыў, дзе ляжаў невялiкi, перавязаны старой
вяроўчынай абярэмак ламачча.
- Э, малавата.
- Я так думаю, што звечара можна i не палiць, - марудна, са старэчым
намаганнем ускараскаўшыся на абрыў, цiха загаварыў Пятровiч. - Пад ранак
лепей. На золку. Звечара людзi ўсюды, калi што - памо





Содержание раздела