Библиотека в кармане -русские авторы

         

Быков Василь - Салдацкi Лёс (На Белорусском Языке)


Васiль Быкаў
Салдацкi лёс
Дыялог з нагоды
- Гэй, цесля, перакур!
- Перакур, кажу. Пашкадуй сякеру!
- А-а! А я i не пазнаў. Гляджу, думаю, хто такi? Ну чакай, зараз злезу.
- Памагчы мо?
- Ну што ты? Я сам... Прывык, так што... Здалёку iдзеш?
- Ды з раёна. Чую, цюк-цюк. Гляджу, знаёмая галава тырчыць. Думаю, зазiрну
на хвiлiну.
- Ну здароў! Калi так...
- Здароў! Глядзi, ладная дамоўка. З трысценам?
- З трысценам. Хай на яго. Трэба! Старая саўсём ужо струхлела, думаю, хоць
на старасцi ў новай пажыць. Ды i сын...
- Што, можа, ажанiўся?
- Не яшчэ, але, знаеш, збiраецца. Дзейсцвiцельную адслужыў жа. У сiле
дзяцюк.
- Глядзi ты! А памятаю, нядаўна во такi быў.
- Яно здаецца - нядаўна. А гады iдуць.
- Ды ўжо ж.
- Дык сядзем. Калi перакур, кажаш. Не спяшаешся ж? Во на бервяно гэта.
Гладкае. Курыш?
- Можа, маiх? Свежанькiх?
- Гэта якiя? А, балгарскiя. Не, я свае, памiрскiя. Ад iх, кажуць, крэпасць
у нагах.
- Праўда? Не чуў. А ты чаго кульбу не зменiш? Цяпер жа пратэзы робяць -
лепш за ўласныя.
- Ат, прывык. Ды i не збяруся. Пастройка гэтая... Усе жылы выцягнула.
- Аднаму - жах! Як гэта ты адважыўся? Рызыковы чалавек. Хаця ваяка ж!
- Рызыковы - не рызыковы, а што зробiш? Праўда, не хачу хлусiць - зрубiць
сын памог. Браў водпуск. Дый сябрук адзiн - з вайны яшчэ - памог. Мiкалаiхi,
што з Асавiння, брат. Мо ведаеш?
- Ну, калi сябрукi не забываюць, то паўбяды.
- Як табе сказаць? Папрасiў - памог. Выхадных са тры падзёўбалi. Самшылi.
А ў цябе ж - новая?
- Дзе там - новая! У старой жыву. Перакрыў толькi тым летам.
- Шыфер?
- Не, якi шыфер! Дранкай.
- А ў нас дык многiя шыфер падаставалi. Фёдар - брыгадзiр i Тэклiн прымак
гэты, што з трактарам у азярко звалiўся. Не чуў такую сабыцiю?
- Гэта вясной?
- Ну. Дастаюць недзе, халеры.
- Канешне,дастаюць. Тыя, хто талент маюць, як кажа наш дзед Лявон...
- Глядзi, жывы яшчэ?
- Жыве. Што яму. Нас з табой перажыве. Дык, кажа, талент трэба. Кожнаму ў
жыццi выпадае па яго таленту. Што зрабiў - тое i палучай.
- Ну, не кажы! Тут я не згодны. Талент - талентам, а i лёс не мiнай. Цi
там случай. Ён тожа, брат, многа значыць. Часам, што чорт з шапкi выме, тое i
будзе. У цябе вунь двайня, а ў мяне во, бач, кульба. Дзерава! Думаеш, яна мала
мяне памучыла? Ого! Двойчы рэзалi. Як пiлуюць - не чутно, бо ўсыпляюць. Затое
пасля - хоць на сцяну лезь. А Краўчонак вунь гойсае на дзвюх ды яшчэ з
ордэнам. А разам, у адной роце, ваявалi.
- Гэта якi Краўчонак? З Замошша?
- Ну а якi ж! Ордэн Ленiна атрымаў. За Кiшынёў. А бывала, трусаваты быў.
Яшчэ я падганяў усё. Зямляк жа.
- Ну, мусiць, гэта ты загiбаеш. Каб трусаваты, не далi б.
- Не верыш? Яй-богу, не хлушу. Далi - было за што, гэта праўда. Але тут,
браце, болей чорт цi выпадак паспрыяў. Я ж ведаю. На маiх вачах усё было.
- Гэты цi не ў Ясса-Кiшынёўскую?
- Ну! Узводны паслаў трох - сяржанта Дзянiсава, мяне i гэтага Краўчонка.
Лiнiю зматвалi. Якраз цераз лес дарожка iшла. Лес, скажу табе, спрэс дубовы,
мацнецкi лясок. Дубы аж да неба i падлесак ладны. Iдзем. Дзянiсаў наперадзе,
слаўны такi хлапец, сiбiрак, малады яшчэ, а геройскi, два ордэны меў,
камандзiрам быў лiнейнага аддзялення. За iм я - кручу на шпульку, а шпулька
старая, халера на яе, усё заядае, шасцяронка спрацаваная.
- Трафейная, мусiць?
- Не, шпулька свая, памятаю. А кабель, праўда, трафейны. Чырвоны. У
наступленнi яго процьма. Мы не вельмi i даражылi iм, калi дык i не зматвалi,
адключыш апараты i далей. На новым месцы знойдзем i кабель.
- Во як! А мы, пам





Содержание раздела