┴шсышюЄхър т ърЁьрэх -Ёєёёъшх ртЄюЁ√

         

┴√ъют ┬рёшы№ - ╤№Ў эр (└яютхёЎi, ═р ┴хыюЁєёёъюь ▀ч√ъх)


Васiль Быкаў
Сьцяна
НАРОДНАЯ КНIГА
Кнiга народнага пiсьменьнiка Беларусi Васiля Быкава "Сьцяна" складаецца з
празаiчных твораў апошнiх гадоў.
Беларуская гiсторыя XX стагодзьдзя стварыла нямала сытуацыяў, калi
характары розных людзей па-рознаму выяўлялiся на мяжы жыцьця i сьмерцi.
Слуцкае антыбальшавiцкае паўстаньне, Курапаты, другая сусьветная вайна,
"хрушчоўская" адлiга, перасьлед апанэнтаў з боку КГБ у застойныя часы...
Адпаведна рознымi былi й паводзiны мiжвольных удзельнiкаў гэтай гiсторыi, ад
якiх, па вялiкiм рахунку, не залежала нiчога. Яны, фатальна абложаныя
таталiтарнай сыстэмай, маглi толькi захаваць або не захаваць сваю чалавечую
годнасьць. Але нiякiм чынам яны не маглi паўплываць на свой прадвызначаны
статус - ахвяраў чырвонага або брунатнага малоха, якi працяў кожнага зь iх
наскрозь - iхны розум i iхную кроў.
Васiль Быкаў у новай кнiзе прозы паказвае, наколькi немагчыма, але
наколькi важна на самых фатальных этапах гiсторыi захоўваць чалавечнасьць,
прыстойнасьць, годнасьць. Псыхалягiчныя сытуацыi ў крытычных абставiнах
становяцца напружанымi сюжэтамi, а дакладныя характарыстыкi самых розных
чалавечых тыпаў змушаюць чытача ўвесь час адчуваць сваю прысутнасьць сярод
быкаўскiх пэрсанажаў i рабiць уласны маральны выбар.
Кнiга "Сьцяна" рыхтавалася да выхаду ў дзяржаўным выдавецтве "Мастацкая
лiтаратура", але сёньняшнi палiтычны рэжым спынiў гэтую працу. Пасьля
неаднаразовых прапановаў нашых чытачоў i з ласкавае згоды аўтара кнiга
"Сьцяна" выходзiць у незалежным выдавецтве "Наша Нiва". Гэты праект,
ажыцьцёлены з iнiцыятывы i за сродкi грамадзянаў Беларусi, мы назвалi
"Народная Кнiга".
Мы далёкiя ад думкi, што беларускае слова можа iснаваць толькi за
дзяржаўныя датацыi, i мяркуем, што памiж творамi народнага пiсьменьнiка, як,
зрэшты, i iншых таленавiтых лiтаратараў, з аднаго боку, i чытачом - з другога,
ня мусяць паўставаць непераадольныя бар'еры. Кнiгi лепшых беларускiх
лiтаратараў будуць выходзiць у такiм аб'ёме i датуль, колькi i дакуль у гэтых
кнiг будзе чытачоў. Мы ня ставiм на мэце знайсьцi спонсараў або зрабiць
прыгожы жэст дабрачыннасьцi. Мы iмкнемся, насуперак афiцыйнай палiтыцы
русiфiкацыi, сьцьвердзiць, што беларускiя кнiгi мусяць выходзiць за грошы i
дзеля патрэбаў беларускага грамадзтва. Разам з тым, мы спадзяемся на
кансалiдацыйны эфэкт Народнае Кнiгi, якая мусiць умацаваць нашае грамадзтва i
дадаць яму сiлы духу.
ЗЬМЕСТ
Ад аўтара
Вайна i перамога (эсэ)
Пакахай мяне, салдацiк (аповесьць)
Ружовы туман
Пагорак
Палiтрук Каламiец
"Кацюша"
Палкаводзец
Падоранае жыцьцё
Жоўты пясочак
На Чорных лядах
Перад канцом
Народныя мсьцiўцы
Бедныя людзi
Музыка
Восьлiк
Сьцяна
Ад аўтара
З часоў Шэксьпiра чалавецтву вядома, якая гэта выдатная справа -
непарыўная повязь часоў, i як кепска, калi тая повязь iрвецца. Што тычыцца
беларусаў, дык мы гэта пазналi на нашым шматвяковым гiстарычным вопыце,
дзясяткi гадоў мы жылi, адрэзаныя ад нашага мiнулага, ад нашага досьведу, ад
нашай гiсторыi.
У тым лiку i нядаўняй - гiсторыi мiнулай вайны.
Зь цягам часу памяць пра яе актыўна замянялася на прапагандавыя схемы, а
яе вялiкая праўда - на карысьлiвую праўдзiвасьць таталiтарнай партыi. Тыя, хто
перанес на сваiм гарбу крывавы цяжар вайны, ня надта схiльныя памятаць сябе
пакутнiкамi - лацьвей пачувацца героямi на гарачых канях пад чырвонымi
сьцягамi. Тым болей, што сэрвiльная пасьляваенная гiстарыяграфiя, тлумы
цынiчных навукоўцаў не перастаюць пераконваць: ваша праўда - у вернасьцi





╤юфхЁцрэшх Ёрчфхыр