Библиотека в кармане -русские авторы

         

Давидович Сергей - Мядовае Знаёмства (На Белорусском Языке)


Сяргей Давiдовiч
Мядовае знаёмства
Антось служыў у войску апошнi год. Нават не служыў - даслужваў, бо
заставалiся лiчаныя днi. Што i казаць: дэмбель - на носе, салдат - на
чамадане. Той, хто служыў, - ведае, што гэта за апошнiя днi i ночы. Здаецца,
што час спынiўся i стаiць як укопаны. Душа - ужо дома, i толькi цела працягвае
насiць салдацкую форму - даслужвае.
Калi сказаць, што Антося чакала дома штосьцi незвычайнае, - дык не!
Бацькi, канешне, справа святая, але да бацькоў паспеецца - не маленькi, дзякуй
Богу. Дзяўчыны, якая б сохла па iм, - да войска не займеў. Але сядзела ў
салдацкай душы стрэмка, якая парола i калола i не давала яму спакою. Гэта
стрэмка - незнаёмая дзяўчына, сястра яго аднапалчанiна Мiхася, якi i звёў праз
пошту Антося з Алесяй. Антось паслаў ёй сваю фотакартку, яна яму - сваю, вось
i ўся немудрагелiстая камбiнацыя. Але з такой немудрагелiстасцi часцяком
вырастае такая закавыка, што i не прыснiш часам.
Мястэчка, дзе жыла тая знаёмая-незнаёмая Алеся, знаходзiлася ад Антосевай
вёскi не дужа далёка - вёрстаў з дзесяць, таму Антось, нарэшце вярнуўшыся
дамоў, прагнуў хутчэй дапяць туды i асабiста пазнаёмiцца. Адна справа -
фотакартка, на якой толькi галава вiдаць, другая - жывы чалавек. Можа, у яе,
не дай Бог, ногi крывыя або зусiм толькi адна нага. Не-е! Трэба праверыць!
Твар-то ў яе вельмi прыгожы, прыемны, а вось што там нiжэй?..
Антось не вытрымаў i расказаў мацi, што заўтра хоча махнуць на аўтобусе да
той загадкавай Алесi. Мацi захвалявалася, замiтусiлася i "прышпiлiла" да гэтай
хвалюючай весткi бацьку.
Бацька па-мужчынску ўзважыў сiтуацыю i кажа:
- Нягодна, сынок, першы раз ехаць да чужых людзей з пустымi рукамi. Вазьмi
хоць нашага мёду, няхай ведаюць, што мы не гультаi - пчол маем!
Антось пачаў аднеквацца:
- Я ж не ў сваты еду! Толькi гляну на яе, пагутару крыху i - дамоў...
Падумаюць яшчэ, што падкупляю...
Мацi заступiлася за бацьку:
- Вазьмi, сынок, мёд! Добрая гэта прыкмета - знаёмства пры мёдзе! Дасць
Бог - жыццё будзе салодкiм!..
Антось не ўстаяў перад нацiскам бацькоў i згадзiўся:
- Добра! Рыхтуйце на ранiцу мёд!
Ноч прайшла марудна - не спалася хлопцу. Стрэмка ў душы напамiнала пра
сябе.
"Няўжо я завочна закахаўся?!" - думаў Антось.
Пад ранiцу ўдалося прыдрамнуць, але з першымi сонечнымi промнямi Антось
быў на нагах, як штык. Бацькi ўжо не спалi.
Хуценька паснедаўшы, Антось падняўся з-за стала:
- Давайце ваш мёд - пакачу да сваiх прыгод!
- Кацi! Кацi! - у адзiн голас сказалi бацькi.
- А вось i мядок! - i бацька паказаў на лаву, дзе стаяла эмалiраванае
вядро, акуратна абвязанае прыгожым ручнiком.
- Вядро-о? - не ўтрымаўся Антось. - Цэлае вядро?.. Вы што?!.
- Нiчога! Нiчога! - спакойна сказала мацi. - Няхай не думаюць, што мы
скнары!
Бацька дадаў:
- Не везцi ж табе паўлiтровы слоiк...
Антось падняў вядро:
- Ого! Яно ж мне рукi адарве!..
- Нiчога! Нiчога! - у той жа танальнасцi працягвала мацi. - Малады! Дужы!
Аўтобус давязе да мястэчка, а там - з рукi ў руку - i данясеш.
Антось уздыхнуў, узяў вядро i пакрочыў да аўтобуса...
Быў цудоўны восеньскi дзень. Сонца прыгравала па-летняму. Настрой у Антося
быў вясновы.
Аўтобус прабег дзесяць кiламетраў хутка, i Антось апынуўся на аўтавакзале,
дзе сэрца яго затахкала мацней i часцей.
Спытаўшыся ў нейкага мужчыны, дзе патрэбная яму вулiца, Антось паджгаў у
той бок, перакiдваючы з рукi ў руку цяжкое вядро.
Раптам праз вулiцу нехта крыкнуў:
- Антось? Ты?!
Антось зiрнуў у той бок. Да яго радасна бег Толiк, з як





Содержание раздела