Библиотека в кармане -русские авторы

         

Давидович Сергей - Стрэл Дуплетам (На Белорусском Языке)


Сяргей Давiдовiч
Стрэл дуплетам
Ужо сцямнела, калi Юзюк вяртаўся з палявання. Не пашанцавала яму сёння, i
ад гэтага на душы было мутарна. Ведаў, што ў хаце галеча-пустэча i посны булён
можна затаўчы толькi дзiчынай - хоць птушкай, хоць зверам. Але i дзiчына не
дурная, яна самахоць у гаршчок цi на патэльню не скоча.
Да хаты заставалася зусiм блiзка - апошнi паварот лясной дарогi - i дома.
Перад самым паваротам Юзюк насцярожыўся - вуха ўлавiла шоргаты i сапенне.
Ён спынiўся i падаўся ўсiм целам наперад, углядваючыся ў шэрань змяркання,
якая размазвала ўсё i паглынала. На дарозе нешта вялiкай плямай корпалася i
краталася.
Дзiк! - мiльганула маланкай здагадка.
Юзюк лiхарадкава сарваў з плячэй двухстволку, памятаючы, што ў ствалах
буйная, якраз на дзiка, карцеч, ускiнуў ружжо, прыцэлiўся i бабахнуў. Сэрца
тахкала так моцна, што стрэл падаўся цiхiм i бяскрыўдным, як пляскат далоняў.
Порах быў бяздымным, i Юзюк з радасцю ўбачыў, што дзiк на месцы, - значыцца,
не прамазаў.
Сцiскаючы стрэльбу, скочыў некалькi крокаў наперад i спынiўся,
прыслухаўся. Сапення не было, i шоргаты сцiхлi...
А калi паранены i затаiўся! А калi гэта сякач, якi адным узмахам галавы
распора жывот, як старую наўлечку! Не! Трэба для надзейнасцi ўлупiць дуплетам
з другога ствала!
Юзюк склаўся i, ледзь стрымлiваючы дыханне, лупянуў з другога ствала, з
блiжэйшай адлегласцi. Пляма не варухнулася.
Цяпер ужо без ваганняў сарваўся з месца i кiнуўся да здабычы.
* * *
Хата Тадэвуша Крумкача стаяла ля самага лесу, воддаль ад астатнiх хат.
Месца было маляўнiчае, пагоркавае, лашчылi вока бязмежныя хваёвыя лясы,
аздобленыя бярозавымi гаямi, трапяткiмi асiннiкамi i разважлiвымi дубамi,
многiя з якiх уладкавалiся на чыстым месцы, блiжэй да вёскi, як тыя
волаты-вартаўнiкi. Але вартаваць i баранiць вёску Кладкi не было патрэбы, бо
нiхто ёй не пагражаў, акрамя запусцення i беднасцi. Ды i вёскай яе можна
назваць з нацягам, прыплюснуўшы адно вока, - нейкiх сем двароў, сярод якiх
чатыры - для дачнiкаў, а толькi тры сям'i тутэйшыя, карэнныя.
Калгас пад нацiскам агульнадзяржаўнага ўпадку паступова сцiскаўся,
адступаў блiжэй да цэнтральнай сядзiбы, пакiдаючы неперспектыўныя вёскi i
пасяўныя плошчы вакол iх на мiласць здзiчэння i вымiрання.
Некалi глухая вёска Кладкi хутка ператварылася ў забытую Богам i ўладамi.
Мясцовыя жыхары сумна жартавалi:
- Пара ўжо Кладкi змянiць на Клады...
Тадэвуш Крумкач з жонкай адпрацавалi сваё ў калгасе i цяпер без
дыскамфорту дажывалi свой век у хаце, якую колiсь пабудаваў сам гаспадар на
зямлi, якая была сведкай усяго iх жыцця.
Так ужо здарылася, што сам Тадэвуш i пяць ягоных сыноў, далiкатна кажучы,
заглядвалi ў чарку. Любiла выпiць i яго жонка Клаўдзя. Ды i ўвогуле цяжка
сёння знайсцi такога чалавека ў вёсцы, якi б не ўлягаў у гэта.
Яшчэ ў прыкалгасны час багацце ў гаспадарцы Крумкача было тое ж, што i
сёння, - нi каровы, нi парасяцi, нi курак. Жылi i тады - з плеч у печ. Праўда,
бульбу садзiлi заўжды, бо каб не яна - зiмой павымiралi б з голаду.
Вось чаму паляванне, дакладней, браканьерства круглы год пазбаўляла бульбу
на стале ад адзiноты. Нейкая скабчына, нейкая скварчына часцяком завiтвалi ў
хату да Крумкача. Гэтаму спрыялi багатыя на дзiчыну лясы.
Тадэвуш i Клаўдзя былi людзьмi сцiплымi, нават добрымi, нiкому, як кажуць,
з нагамi ў горла не лезлi, нiкога не абразiлi, не зняважылi. Вып'юць, калi
перападзе, - i ў сваю хацiну.
Дзецi пайшлi ў бацькоў - не злодзеi, не прайдзiсветы. Яны разыходзiлiся
зранку па





Содержание раздела