Библиотека в кармане -русские авторы

         

Ковалев Павел - Гордасць (На Белорусском Языке)


Павел Кавалёў
Гордасць
Прыехаў я настаўнiкам у пачатковую школу адразу ж пасля заканчэння
кароткатэрмiновых педагагiчных курсаў. Вёска, дзе была гэтая школа,
спадабалася мне - невялiкая, з адной вулiцай, i ўся нiбы замаскiраваная ў
зелянiне. Высокiя лiпы нахiлялi сваё раскошнае голле над сялянскiмi хатамi,
стройныя шыракалiстыя клёны заўзята цягнулiся да сонца, рабiна ля школы
звесiла свае багатыя ярка-чырвоныя гронкi, а яблынi на многiх прысядзiбных
участках вабiлi сваiм жоўта-васковым адлiвам антонавак.
А вакол вiднелiся лясы. Здавалася, што палеткаў тут няма. Па той бок
Iпуцi, за густымi радамi алешын, пачыналiся залiўныя лугi, але i яны
ўпiралiся ў сцяну велiчнага, маўклiвага, быццам заснуўшага лесу.
Палеткi калгаса "Рассвет" былi сярод лясоў. Палянкi цягнулiся на
кiламетр - два, а потым зноў лес. I так усюды.
Зачаравана глядзеў я маладымi вачыма на прыгожы куток Магiлеўшчыны,
дзе мне давялося пачынаць сваю настаўнiцкую працу.
Школа змяшчалася ў звычайнай сялянскай хаце-пяцiсценцы. У першай
палавiне жыў гаспадар Сцяпан Яўменчык са сваёй жонкай, а ў другой стаяла
штук дзесяць парт, класная дошка i шафа з усёй школьнай маёмасцю. Шафу мы
крыху адсунулi ад сцяны, i за ёю ўтварыўся невялiчкi куточак. Гаспадыня
завесiла яго паласатай посцiлкай i паставiла там мой ложак.
Вучняў было нямнога - вёска налiчвала ўсяго сорак двароў. Тады, у
тысяча дзевяцьсот трыццаць першым годзе, у такiх школах, хоць i было ў iх
па чатыры класы, працаваў толькi адзiн настаўнiк.
Без належнага педагагiчнага вопыту, без чалавека, якi б мог iншы раз
дапамагчы, падбадзёрыць, узяўся я за працу. З першых дзён нават смутак
агарнуў. Цi будуць слухаць мяне дзецi, цi спраўлюся адразу з чатырма
класамi, цi хопiць умення? - паўставалi пытаннi...
У чацвертым класе аказалася некалькi такiх хлопцаў, якiя i ростам былi
не нiжэйшыя за мяне i па сiле, бадай, не слабейшыя. А як пазней
высветлiлася, i гадамi яны былi мала маладзейшымi. Вось, думаю, папаўся:
будуць свавольнiчаць, i нiчога з iмi не зробiш. Завадатарам у гэтай групе
быў Васiль Якiмчук. Ён быў нават крыху вышэйшы за мяне, складны ў плячах,
дужы ў руках, з пышнай шапкай светлых валасоў. Васiль пазбягаў глядзець мне
проста ў вочы. А калi я адварочваўся, ён спадцiшка аглядваў мяне з усiх
бакоў.
У першыя днi вучнi слухалi мяне ўважлiва. Вiдаць было, што Васiль
Якiмчук i яго сябры прыглядаюцца да мяне, вывучаюць. Але аднойчы на ўроку ў
чацвертым класе i адбылося тое, чаго я з першага дня чакаў. Васiль не
падрыхтаваў урока па лiтаратурнаму чытанню, i я пачаў яго папракаць.
- А навошта мне гэтая лiтаратура? - прагучаў басавiты голас Васiля.
Я крыху разгубiўся, не адразу знайшоў, што адказаць. А Васiль тым
часам сваё:
- Усё роўна Пушкiна з нас не выйдзе...
Не памятаю ў дэталях, што я гаварыў тады, памятаю толькi, што ўсе
вучнi глядзелi на мяне, мая разгубленасць перадалася i малым i
чатырохкласнiкам. А Васiль тым часам без дазволу адышоў ад дошкi i сеў на
сваё месца.
- Хто дазволiў табе сесцi? - наколькi мог грозна запытаўся я.
Хлопец прыўзняўся неяк мешкавата, неахвотна. У твары яго была такая
абыякавасць, што быццам бы мяне, маладога настаўнiка, i на свеце не было.
Ён стаяў, панурыўшы галаву.
А я тым часам спытаў пра той жа ўрок, на якi не адказаў Васiль, у
дзяўчыны Насцi, самай лепшай вучанiцы, але намнога маладзейшай за Васiля.
Насця адразу ж адказала. Ёй я дазволiў сесцi, а Васiль усё стаяў.
- Ну, вось бачыш цяпер, Якiмчук, як трэба рыхтаваць урокi?
Ён маўчаў.
- Ра





Содержание раздела