Библиотека в кармане -русские авторы

         

Колас Якуб - Гусi (На Белорусском Языке)


Якуб Колас
Гусi
Гэта была чарада звычайных свойскiх гусей. А калi i зачалася аб iх
гутарка, дык толькi таму, што яны мелi адно незвычайнае жаданне, якога не было
ў iншых свойскiх гусей. Можа, яно i было, але не так выразна выяўлялася.
Тая рака, што цякла тут, была па справядлiвасцi царыцаю рэк. Такога
мноства вады, такой сiлы яе iмкнення, такiх глыбiнь i страшных цёмных вiраў,
дзе кiпела, бурлiла, дрыжала i ўздымалася шырокiмi клубкамi вада, не мела нi
адна рака.
I самыя берагi гэтай ракi былi такiя прыгожыя, такiя разнастайныя, што ад
iх трудна было адвесцi вочы. Высокiя адвечныя горы нацiскалi то з аднаго, то з
другога берага, раскрываючы свае рознакаляровыя схiлы, i адбiвалiся ў
блiскучым люстры. Шырокiя лугi таксама падыходзiлi да ракi, рассцiлаючы пышныя
дываны, сатканыя сонцам з самых тонкiх траў i з самых прыгожых красак.
А лес! Не налюбавацца гэтым лесам! Высокi, густы, сакавiты, поўны радасцi,
смеючыся тысячамi смехаў, якi блукаў i на яго камлях, i на яго галiнах, i на
кожным лiсцiку, стаяў ён воддаль, побач з ракою, расступаючыся перад ёю, як
перад красуняю, i пачцiва звешваў над ёю жывую зялёную павець. I была ў гэтага
лесу нейкая мара, поўная хараства, нейкая патайная думка, поўная чараў, i
нейкае невыразнае чаканне чагось вельмi важнага i значнага. Гэтае жаданне,
здавалася, выявiўшыся, магло змянiць зусiм увесь лад гэтага жыцця.
Але не адвечнымi гарамi, прыкрытымi тонкаю намёткаю сiняватага туману, не
пышнымi дыванамi зялёных лугоў i не чароўным лесам, што цёмнымi зграбнымi
дужкамi, бы чорныя дзявочыя бровы, бег ад рэчкi кудысь да небасхiлу, - не
гэтым цiкавiлася гусiная чарада, не ў гэтым было iмкненне, якое запаўняла
гусiную iстоту. Далёка на рэчцы быў зялёны прыемны астравок: туды хацелi
дайсцi гусi, туды ляцела iх душа, там былi iх думкi, жаданнi.
Але пакрыўдзiла прырода гусей: не дала лёгкiх i здольных крылляў, каб
перанесцiся праз тыя парогi, што стаялi на дарозе i якiх не маглi пераступiць
iх няўклюдныя ногi.
Востраў з трох бакоў быў абгароджаны такiмi густымi пераплеценымi лозамi,
што праз iх нельга было гусям працiснуць дзябёлае цела.
I часта чарада гусей, спатыкаючыся з другiмi гусямi, заводзiла гутаркi пра
той павабны востраў i пра тыя дарогi, iдучы па якiх можна было б дасягнуць
яго.
I казалi другiя гусi, што нiяк не дабрацца iм да гэтага вострава, бо трэба
ўзляцець у паветра або плысцi па вадзе. Бяда была ў тым, што гэтыя гусi лятаць
не майстры, а плаваць хоць i ўмелi, але супраць вады на такой быстрынi, як
тут, усё роўна да вострава не даплывуць.
- А што рабiць? - пыталi першыя гусi.
- Трэба выбраць час, - адказвалi другiя.
Першыя гусi не згаджалiся, i доўгая спрэчка iшла мiж iмi.
- Вы пачакайце, - казалi другiя гусi, - за нас будуць рабiць, нам будуць
дапамагаць iншыя сiлы на зямлi: чалавек, вецер i дождж. Чалавек працярэбiць
сцежкi праз лозы, вецер павыдзiмае зрывiстыя схiлы гор, дождж iх размые, i
рэчка таксама нам будзе дапамагаць. Размыўшы берагi, яна пакоцiцца спакайней,
а дождж прамые глыбокi жолаб у гарах: тады i можна будзе дайсцi да рэчкi, тады
можна будзе плысцi i супраць вады.
- Вы - кепскiя гусi, бо не маеце тых вялiкiх жаданняў, якiя дадаюць сiлы
нам. Вы залiшне заплылi салам, i вам наогул страшна ўсякая барацьба, усякае
змаганне. Вы - мяшчанскiя гусi. Нам дорага толькi ўсплыць на рэчку, але мы
знойдзем да яе дарогу.
- Знойдзеце! Знойдзеце! - прашумеў вецер.
I нагнаў вецер на неба калматыя велiзарныя клубкi цёмных хмар, узброiла iх
сонца малан





Содержание раздела