Библиотека в кармане -русские авторы

         

Колас Якуб - Цвiркун (На Белорусском Языке)


Якуб Колас
Цвiркун
У кожнага чалавека сваё жыццё, свой талент i сваё шчасце. Па характару
людзi розныя, але ёсць у некаторых з iх адно агульнае: яны iмкнуцца ўгору i
стараюцца стаць як мага вышэй. Разважаючы гэтак, я ўяўляю сабе цыркуль, што
стаiць на стале з акуратна разведзенымi ножкамi. Самае высокае месца ў цыркулi
- шарнiр, што злучае i замацоўвае ножкi цыркуля. Шмат каму здараецца ўзлезцi
на шарнiр, што значыць стаць высока ў людскiх вачах, падбiраць плады славы i
пазiраць на ўсё звысака. Ды, глядзiш, раптам нечакана сарвецца з шарнiра - цi
то па сваёй вiне, цi то па чужой волi, i стрымгалоў коцiцца нанiз, як гэта
здарылася з цвiркуном, пра якога я i хачу расказаць.
З краю пасёлка, на самым канцы вулiцы i крыху наводшыбе, пры лесе, стаяла
старэнькая, закiнутая хатка. У хатцы жыла бабка-бабылка. Нiшто не кiдалася ў
вочы ў гэтай хатцы, хiба толькi шырокая, прасторная, прысадзiстая печ з
рознымi пячуркамi, з прыпечкам, падпрыпечкам i ямкамi з двух бакоў прыпечка.
Бабка-бабылка заграбала сюды жар i прысыпала яго попелам, каб не гаслi
вугельчыкi. Што ажыўляла хатку-хiбарку i скрашвала адзiноту бабкi-бабылкi, дык
гэта - цвiркун. Жыў ён зiмою на печы, i ўсю ноч нястомна цвiрчэў. Песня яго
была просценькая, без усякiх кампазiтарскiх завiтушак. Кампазiтарам жа быў сам
цвiркун. Самаю адданаю слухачкаю яго была бабка-бабылка - яна любiла свайго
спевака, называла яго "мой музыканцiк-цвiркунок".
- Хораша, сардэчна цвiркаеш ты, мiленькi мой цвiркуночак! З табою на свеце
жыць весялей. Каб не ты, ад нуды зайшлася б тут адна, - не раз казала
бабка-бабылка.
Цвiркун проста рос у сваiх вачах ад такiх слоў бабкi-бабылкi i цвiркаў
яшчэ харашэй i, я сказаў бы, яшчэ болей лiрычна. Ён мяняў пазiцыi на печы, па
комiне прабiраўся пад самую столь на пячны карнiзiк, садзiўся там i цвiркаў.
Цвiрканне яго адтуль даносiлася яшчэ галасней. Здаралася i так, што цвiркун
залазiў на гару, а зрабiць гэта было не цяжка: памiж комiнам i столлю была
невялiчкая шчылiна. Праз яе i пралазiў цвiркун. На гары ён выбiраў адпаведнае
месца i распачынаў сваю песню. Голас яго ледзь-ледзь далятаў да вуха
бабкi-бабылкi.
- Ото жэўжык! - цешылася бабка-бабылка. - Захацелася, бач ты, пацвiркаць
на волi. Ну, цвiркай, цвiркай на здаровейка, родненькi мой!
Бабка-бабылка ведала, што яе цвiркунок зноў вернецца на печ, бо печ для
цвiркуна - тое самае, што эстрада для аркестра. Такiя штукi прарабляў цвiркун
не адзiн раз. Праўда, рабiў ён гэта ў цёплае надвор'е пад канец лета. Але
цвiркуну адной гары-вышкi паказалася мала. Захацелася яму аднойчы сысцi не
толькi з гары-вышкi, але i за межы дворыка бабкi-бабылкi выбрацца. На гары пад
шчытом было незашклёнае акенечка. Праз яго цвiркун па сцяне апусцiўся на
зямлю. Ноч была цёплая i цiхая-цiхая.
Натамiўся за дзень вецер i прылёг на ўскрайку лесу, пад пышнымi лугавымi
кустамi, пад стагамi i наогул у спакойных мясцiнах, каб адпачыць. Яму ж
таксама патрэбен адпачынак. А вецер у тутэйшых краях быў найбольшаю i
найважнейшаю асобаю. Усё мясцовае жыхарства, пераважна птушкi, кузуркi,
матылькi, паважалi яго, услаўлялi, складалi яму песнi, як хто ўмеў. Кожны
подых ветра, кожнае слова яго зараз жа падхоплiвалi тысячы галасоў. Ды, праўду
сказаць, было за што паважаць вецер: ён ачышчаў паветра ад смугi, дыму i
туманаў, падмятаў дарогi i сцежкi, наганяў хмары, калi зямлi i рознаму
стварэнню патрэбен быў дождж. Але калi, бывала, вецер узлуецца, дык тады
сцеражыся: наробiць такой бяды i такога разбурэння, што i за





Содержание раздела