Библиотека в кармане -русские авторы

         

Колас Якуб - Стары Лес (На Белорусском Языке)


Якуб Колас
Стары лес
Гэта быў старасвецкi лес. I былi ў iм такiя пушчы i нетры, аб якiх не
ведаў нiхто на свеце. Поўны месячык раз у чатыры квадры ўсплываў на сярэдзiну
неба i адтуль рыхтаваўся пацiкаваць, што дзеецца пад паветкаю густога вецця.
Але яму лягчэй было б разглядзець, што робiцца пад страхою ў хаце чалавека,
чым прабiцца праз галiны адвечных гушчараў. I сумаваў тады круглы блiшчасты
месячык i хаваў свой твар у светлых хмарках. Само яснае сонейка ледзь-ледзь
прапускала залатыя косы i то толькi да палавiны; на самым нiзе заўсёды панаваў
цянёк i прохладзь. Звяры i птушкi не мелi адвагi забiрацца ў нетры лесу. Там
жыла адна тая Таёмнасць, што запаўняла гэтыя нетры страхам i нiкому не
вядомымi дзеямi.
Праз гушчары, пад павеццю зялёных голек, прабiвалася блiскучая стужка
халоднай вады i дзялiла пушчу на дзве часткi. Абодва берагi рэчкi былi густа
заросшы старымi дрэвамi, яны прасцiралi сваё галлё над рэчкаю i лучылiся адны
з другiмi. I лес па адзiн бок рэчкi, i лес па другi яе бок, такiм парадкам,
быў адным лесам, i тое, што рабiлася на адным беразе рэчкi, было таксама
справаю лесу другога берага, - адным словам, у лесе быў адзiн супольны клопат,
адно жыццё.
Рэчка была невялiкая: у лесе яна пачыналася, у лесе i канчалася, -
канчалася пышным i прыгожым возерам; вакол возера, як вежы, стаялi мудрыя
дрэвы - дубы. У тым ланцугу вельмi важных прычын i з'яў, праз якiя вынiклi
яшчэ важнейшыя дзеi ў гэтай пушчы, рэчка займала не апошняе месца, хоць
справядлiвасць вымагае сказаць, што яна i не думала займаць такога месца. I
яшчэ трэба дадаць, што месцы бываюць дваякiя: на адны мы самi рымсцiмся, а на
другiя нас цягнуць, узяўшы за вушы. На гэта апошняе месца ўсцягнулi i рэчку.
Але сiла не ў гэтым. На свеце часта бывае так, што самая простая справа,
самая ясная праўда пазнаецца цаной вялiкай пакуты - надта цяжкая дарога
прыводзiць да такога пазнання.
Доўгiя-доўгiя годы, цэлыя вякi, жыла пушча згодна i шчаслiва, жыла поўным,
багатым жыццём. Але ўсяму на свеце ёсць канец.
На пагорку, недалёка ад рачулкi, стаялi купчастыя лiпы, сярод iх
пракiдалiся ярка-зялёныя клёны i высокiя вязы. Летам на iх выспявала насенне.
Пад восень, прылятаючы сюды, вецер падхоплiваў яго на свае вольныя крыллi i
разносiў па свеце. Панёс раз вецер насенне старой, усiмi паважанай лiпы на
другi бок рэчкi; прынёс i кiнуў на мяккi зялёны мох па суседству з асiнай.
Асiна прымецiла месцечка, дзе ўпала лiпавае семя, i сумыслу скiнула на яго
свой даволi таўсты сухi сук. Сук упаў на насенне i крэпка яго прыцiснуў. А
назаўтра поруч з насеннем лiпы асiна кiнула сваё семечка. Пакуль лiпавае
насенне выраблялася з-пад асiнавага сука, асiна ўзышла i заглушыла лiпку.
Уся гэтая справа рабiлася на вачах у дзятла, якi дзёўб тут засохшы верх
старой хвоi. Дзяцел пераляцеў рэчку, сеў на старую, усiмi паважаную лiпу i
расказаў усё, што было з яе насеннем.
- Гэта ўжо не першы раз робiцца так на тым баку рэчкi, - пацвердзiў высокi
вяз, пакланiўшыся лiпе.
- Чорт ведае што! - ускiпеў крэпкi граб. - Зусiм не па-дзеравяцку! Цi не
ўсё роўна лес? Насенне з таго берага пералятае сюды, i дрэўцы растуць сярод
нас. Унь, гляньце: там стаiць бярэзiнка, клёны, арэшнiк - усё гэта нацiснулася
сюды з-за рэчкi!
Глуха зашумела пушча зялёнымi верхавiнкамi. Шум перакiнуўся за рэчку, у
другую частку лесу. Злосна зашумеў лес па другi бок рэчкi.
- Нам самiм няма тут месца! - бушавала старая асiна, высока ўзняўшы круглы
верх. - А яны яшчэ сваё племя сюды перапраўляюц





Содержание раздела