Библиотека в кармане -русские авторы

         

Купала Янка - Сваякi (На Белорусском Языке)


ЯНКА КУПАЛА
СВАЯКI
Раз абселi беларуса
Маскалi ды Ляхi,
I давай яму сваяцтва
Тыкацi з-пад пахi:
- Ты мой iсцiны браточак! -
Маскалёк бармоча;
- Ты мой хрэснiк, мой сыночак! -
Юда-Лях сакоча.
Беларус жа iм на тое:
- Сваячкi мае вы:
Смачны жолудзь вам на каву,
Дый высока дрэва!
1914





Содержание раздела