Библиотека в кармане -русские авторы

         

Курейчик Андрей - П'емонцкi Звер (На Белорусском Языке)


Андрэй Курэйчык
П'емонцкi звер
Гiстарычная драма ў 3-х актах
Дзейныя асобы:
Iзабэла П'емонцкая.
Мацi-Iгумення
Бiскуп Альберт
Рыцар Жафрэй
Сястра Ганорыя
Сястра Iаанна
Сястра Марыя
Сястра Вентурыя
Сястра Бернарда
Сястра Ганна
Фiлiп
Урбена
Рабэр
Жан
Брунсхальд
Сёстры манастыра
Дзея адбываецца ў Невельскiм манастыры.
Сярэднявечча...
АКТ 1
Сцэна 1
(Выходзяць манашкi, за iмi Мацi-iгумення i бiскуп Альберт. Пачынаецца
абрад пастрыжэння Iзабэлы з П'емонта ў манашкi Невельскага манастыра. Чытаюцца
малiтвы на латынi. Чуюцца песнапеннi).
МАЦI-IГУМЕННЯ. Iзабэла з П'емонта, ты прымаеш пострыг i становiшся
манашкай Невельскага манастыра. Ад гэтага часу ты павiнна забыцца на сваё iмя,
i тытул, i званне, па сваёй волi i назаўсёды адмовiцца ад усiх людскiх даброт
i спакусаў. I ўбогай, пакорлiвай ты ўваходзiш у гэтыя сцены, каб прысвяцiць
жыццё сваё Пану Богу нашаму Iсусу Хрысту.
МАНАШКI: Аман.
БIСКУП АЛЬБЕРТ. Тваё рашэнне - добраахвотнае?
IЗАБЭЛА. Так.
БIСКУП АЛЬБЕРТ. Цi прымаеш ты дзеля славы Пана Бога Нашага зарокi
нявiннасцi, бясшлюбнасцi i самаадрачэння, каб чыстай i беззаганнай служыць
Яму?
IЗАБЭЛА. Так.
МАЦI-IГУМЕННЯ. Ты будзеш жыць згодна з заведзенымi тут здаўна правiламi i
звычаямi, працаваць i малiцца разам з iншымi сёстрамi, падпарадкоўвацца i з
радасцю i пакорлiвасцю выконваць распараджэннi старэйшых сёстраў. Як патрабуе
старажытная традыцыя нашага манастыра, у першы месяц ты будзеш размаўляць
толькi з Богам - праз малiтву сваю. Нiхто не павiнен звяртацца да цябе, бо ў
гэты час ты прысвечаная Богу. Ты будзеш працаваць адна, жыць i трапезнiчаць
асобна, каб нiхто не адхiлiў цябе ад Яго. Толькi сястра Ганорыя будзе
перадаваць табе мае распараджэннi. Калi парушыш правiла - будзеш пакараная.
БIСКУП АЛЬБЕРТ. Ну, ну, Мацi-Iгумення, не варта палохаць сястру Iзабэлу
празмернай суровасцю. У манастыры ўсе служаць Пану Богу. I ўсе любяць адзiн
аднаго.
МАЦI-IГУМЕННЯ. Я спадзяюся, мне дазволена гаварыць у сваiм манастыры ўсё,
што я лiчу патрэбным, бiскуп Альберт? Можа вам здаецца, што вы ведаеце лепей,
як наладзiць жыццё манастыра?
БIСКУП АЛЬБЕРТ. Не, не, што вы... Я нi ў якiм разе не хачу аспрэчыць ваша
права...
МАЦI-IГУМЕННЯ. Тады не варта нiчога i казаць. Невельскi манастыр, дзе Бог
бязмежнай ласкаю сваёю даў мне быць iгуменняй, як вы выдатна ведаеце,
з'яўляецца наймагутным апiрышчам Царквы на Паўночным Захадзе. I вы, i Папа
рэгулярна атрымлiваеце немалы даход ад манастырных земляў.
БIСКУП АЛЬБЕРТ. Гэта праўда... Невельскi манастыр заўсёды быў сцягам
Царквы i нёс праўдзiвы дух веры.
МАЦI-IГУМЕННЯ. Сястра Iзабэла, падыдзi да мяне. (Iзабэла падыходзiць).
Служы Богу i Ён не пакiне цябе. Сястра Марыя, пакажаш ёй келлю. Астатняе -
потым. А цяпер усе выйдзiце.
(Усе, акрамя бiскупа, выходзяць).
Сцэна 2
БIСКУП АЛЬБЕРТ. Усё ж такi вы ўскладаеце на сябе вялiкую адказнасць,
прымаючы ў манастыр Iзабэлу з П'емонта.
МАЦI-IГУМЕННЯ. Я ведаю, што раблю.
БIСКУП АЛЬБЕРТ. Безумоўна, матушка, безумоўна. Ваша мудрасць усiм вядомая.
Але, можа, зараз не самы лепшы час.
МАЦI-IГУМЕННЯ. Каб служыць Богу, не бывае лепшага i горшага часу, бiскуп.
БIСКУП АЛЬБЕРТ. Ваша праўда, але палiтычная сiтуацыя пагражае вялiкiмi
бедамi. Нармандыя ў полымi вайны. Англiйскiя бароны паспрабуюць скарыстаць
гэта. Ужо спрабавалi. Папа - у роздуме. У гэтай сiтуацыi П'емонцкi клан пайшоў
на змову з баронамi i з таго стаў кроўным ворагам герцага Нармандскага. Вы
разумееце, чым гэта пагражае.
МАЦI-IГУМЕННЯ. Манастыр супраць во





Содержание раздела