Библиотека в кармане -русские авторы

         

Лейка Кондрат - Таклюся-Сухотнiца (На Белорусском Языке)


Кандрат Лейка
Таклюся-сухотнiца
(Беларускiя тыпы)
Аж жаль бярэ, як узглянеш на Таклюсю: худая, - адны косцi, твар асунуўся,
пазелянеў, вочы завалiлiся глыбока пад лоб, грудзi высахлi, рукi цялёпаюцца,
як шчэпкi, - хоць у труну кладзi.
- Сухотнiца! - кажуць людзi, з жалем гледзячы на Таклюсю: i ў чым толькi
яе душа дзержыцца?
Запаўшыя ў падлоб'е глыбока вочы, смутны задумчывы твар, зморшчаны лоб i
моцна сцiснутыя вусны, - усё гэта яўна дасвячае, што ў сваёй душы Таклюся
носiць нейкую вельмi дакучную думу, ад каторае яна нiяк не можа адвязацца i
каторая кiруе ёю, куды захоча. Ад гэтай дакучнай думкi, што, як п'яўка, смокча
яе сэрца, яна, мусi, i высахла.
Якая гэта думка апанавала Таклюсiным сэрцам i ссушыла яе самую, - аб гэтым
мы даведаемся потым, пачакаўшы крыху, а цяпер паглядзiмо, як жыве наша
сухотнiца.
Хоць на ўзгляд Таклюся паказваецца шчуплаю i благою, але на ўсём сяле
лiчыцца першай работнiцай, вельмi здатнай да ўсякай гаспадарскай справы.
Кожны дзень яна ўстае яшчэ дзе да пеўняў i з пацерамi прымаецца за работу:
гатовiць страву для сваёй сям'i, прадзе кудзелю або шые дзецям сарочкi ды
нагавiчкi. Уецца ў сваёй цёмнай хатцы, як пчолка ў вулейку; i за што нi
возьмецца, работа ў яе проста кiпiць i спорыцца.
Нудна гудзе ў Таклюсiных руках пузатае верацяно, трашчыць у печы,
разгараючыся, удушлiвы ядловец, храпуць на запечку пад старым радном заснуўшыя
хлопцы, а над гэтымi галасамi, як звон над кiрмашным гоманам, нясуцца поўныя
жалю, поўныя надзеi i цёплага чуцця словы Таклюсiных пацераў: "Езу добры, божа
мiласцiвы! змiлуйся над намi, людзьмi нямоцнымi, адпусцi нам нашы цяжкiя грахi
i адкрый нам сваю святую волю..."
Зiмой Таклюся дагледзiць як найлепей сваю худобу - кароўку i волiкаў,
накормiць упару авечак, зазаве ў хату азябшых парасятак i абагрэе iх пад
запечкам, а затым не забудзе i сваiх хлопчыкаў: таго да школкi выправiць,
улажыўшы яму ў радняну торбачку кавалачак хлеба ды дзве-тры бульбачкi, другога
пашле да панскага двара на падзённую работу, каб зарабiў якi-небудзь грош, а
самых маленькiх, што яшчэ на запечку сядзяць без нагавiц, пазабаўляе i ўпару
накормiць-напоiць, а калi трэба, то крыху i прыстрашыць...
Улетку, управiўшыся каля хаты, Таклюся з усходам сонца спяшыць на поле
жаць. Перш яна жне сабе, а потым, як падгонiць свой каснiк да палавiны
палеткаў, наймаецца да багатых гаспадароў або да панскага двара, каб зарабiць
сабе крыху грошай на розну патрэбу.
Усюды - цi на сваёй, цi на чужой постацi, Таклюся ў рабоце перша; нiхто не
ўмее гэтак хутка i роўна жаць, як яна; нi ў кога сноп не выйдзе гэтакiм тугiм
i зграбным, як у яе.
- Не жне, а грае!.. - кажуць людзi, зайздрослiва гледзячы на Таклюсiну
работу.
У рабоце Таклюся мала гаворыць, больш маўчыць i аб нечым усё думае. Якая
думка ляжыць у яе на сэрцы, нiхто не ведае, але па яе вачах i па твары ўсякi
можа дагадацца, што думка гэта вельмi цяжкая i неадвязная. Iншы раз у Таклюсi
зразу апускаюцца рукi, серп падае на зямлю, плечы выпрастоўваюцца, i яна,
уставiўшы ўперад у сiнюю iмглу свае запаўшыя вочы, пачынае горка плакаць; i
слёзы буйнымi круглымi каплямi коцяцца з яе вачэй на калючае ржышча...
- Бог з табой, Таклюська, чаго ты плачаш? - дапытваюцца жанкi.
- Ах, мае вы сястронкi, - адказвае яна, - як жа мне, бяздольнай, не
плакаць... Чым мае сiроты будуць жыць, як я памру? Па аднаму загону зямлi, i
таго кожнаму не хопiць, а запасу ў гаспадарцы няма нiякага... Прыйдзецца iм,
бедным, з торбай па свеце iсцi... божа мой, божа





Содержание раздела