Библиотека в кармане -русские авторы

         

Мудров Винцесь - Гарачае Лета 00-Га (На Белорусском Языке)


Вiнцэсь Мудроў
Гарачае лета 00-га
I
- Запрашай! - махнуў рукой палкоўнiк, i русявы маладзён, што стаяў ля
дзьвярэй, высьлiзнуў з габiнэту.
Празь iмгненьне ў тамбуры затупалi i з прыцемку выплыў нiзкарослы тыпус,
квадратны твар якога быў пазбаўлены якой-кольвечы думкi, а натапыраныя вушы з
кожным крокам дзiўным чынам варушылiся. Сьледам за iм у габiнэт увайшоў цыбаты
мурын у бэйсболцы, якi нёс пад пахаю вялiзны скураны тубус.
- Радыя вас бачыць, мiстэр Вiк, - зганяючы з твару гiдлiвую ўсьмешку,
палкоўнiк запрасiў госьця прысесьцi, i Вiк плюхнуўся ў мяккi фатэль.
У фатэлi лядашчае Вiкава цела выглядала яшчэ больш мiзэрным. Госьць адчуў
гэта, бо адразу ж раскрылiў пiнжак i ўсьпёр на стол свае падагрычныя ногi.
Палкоўнiк з прадстаўнiком Камiтэту пераглянулiся.
"Пасадзi сьвiньню за стол..." - моўчкi прамовiў палкоўнiк.
"Вытрымка... жалезная вытрымка!" - моўчкi адказаў прадстаўнiк Камiтэту, i
лiловы пiсяг на палкоўнiцкай шчацэ налiўся нэрвовай чырваньню.
За сваю доўгую гiсторыю дубовы стол - колiсь ён стаяў у габiнэце 2-га
сакратара Цэка - шмат чаго пабачыў i шмат чые локцi соўгалiся па ягоным
дзяржаўна-зялёным сукне. Але каб на сукне тым соўгалiся заднiкi зьбiтых
чаравiкаў - такога ў гiсторыi яшчэ не было.
- Як вам нашае надвор'е? - запытаўся палкоўнiк i закашляўся, спрабуючы
ўтаймаваць нэрвовы клёкат у горле.
Мурын - ён выконваў функцыi сакратара i целаахоўнiка - пачаў перакладаць,
але шэф незадаволена пстрыкнуў пальцамi i сiпла прамовiў:
- Let's pass from words to deeds. Time presses.*
* Давайце аб справе. Час прысьпешвае (анг.).
У пацьверджаньне плынi часу ў куце габiнэту бомкнуў стары гадзiньнiк, i
палкоўнiк, цяпер ужо бяз клёкату ў горле, запытаўся:
- Тавар у вас?
Мурын падышоў да стала, паклаў на яго скураны тубус.
- For five number, as we treated?* - госьць удругарадзь пстрыкнуў
пальцамi, i цемнаскуры сакратар працягнуў шэфу прадаўгаваты, блiскучы на
выгляд пачак.
* На пяць нумароў, як i дамаўлялiся (анг.).
"Жавальная табака... "Чырвоны iндзеец", - адцемiў пра сябе палкоўнiк.
- As soon as you transfer your money on our count the first consignment
will come.* - госьць прамовiў гэтую фразу, жуючы табаку, i мурын, слухаючы
няўцямна-шапялявую гаворку, заклапочана пацёр лабешнiк.
* Як толькi перавядзеце грошы на наш рахунак, адразу ж атрымаеце першую
партыю (анг.).
Згадка пра валютны рахунак усхвалявала палкоўнiка.
- Раней вы казалi: варта толькi прачытаць тэкст. Цяпер загаварылi пра
непасрэдны кантакт з галавою. А гэта ж зусiм iншы каленкор, - палкоўнiк
стрымана кашлянуў i, пасьля паўзы, дадаў: - I зусiм iншыя грошы.
Цемнаскуры цiвун скрывiўся, падбiраючы адпаведнiк слову "каленкор", i
мiстэр Вiк, пстрыкнуўшы пальцамi абедзьвюх рук, загаварыў па-расейску,
расьцягваючы, па прыкладу латышоў i чэхаў, галосныя зыкi.
- Над праектам працавалi тры iнстытуты, у справу ўбiта тры мiльярды
даляраў, да таго ж я сур'ёзна рызыкую. Калi там... - госьць узьняў да столi
пукатыя вочы, - даведаюцца пра нашу зьдзелку, я мушу сесьцi ў крэсла. Самi
ведаеце, якое...
- Ве-едаем, - выдыхнуў палкоўнiк, таксама расьцягваючы зыкi, - тры тысячы
вольт, дым з вушэй i ўсё такое...
- What does it have to do with my ears?* - абурыўся госьць, ускочыў з
фатэля, i разам зь iм ускочыў з крэсла i прадстаўнiк Камiтэту.
* Пры чым тут мае вушы? (анг.).
- Панове... ня будзем пiкiравацца, - прымiрэнчым голасам прамовiў
камiтэтчык, - заўтра правядзём экспэрымэнт i калi ўсё будзе добра, тады i
абмяркуем нашыя праблемы.
Калi





Содержание раздела