Библиотека в кармане -русские авторы

         

Мудров Винцесь - Ведзьма (На Белорусском Языке)


Вiнцэсь Мудроў
Ведзьма
Пасьля залевы сонца палiла па-чорнаму, i ў зале разнасьцежылi вокны. Пахi
цёплага асфальту, прывялай травы, таполевай лiстоты завiсьлi ў паветры,
перамяшалiся з пахамi парфумы, жаночага поту, вiннага перагару, i дыхаць стала
зусiм цяжка.
- Ну, хто наступны? - млявым голасам запытаўся Першы, адною рукою
перабiраючы паперы, а другою паслабляючы вузел гальштука.
Паслабiўшы вузел так, што сталi бачныя сiвыя валасы на грудзiне, Першы
зiрнуў з-пад iлба ў канец залi й запытальна выдыхнуў:
- Таварыш Мурленя?
Усе разам ацiхлi, гудлiвы чмель, якi ўляцеў быў у расчыненае вакно,
плюхнуўся на штору, i запанавалая цiша надала моманту элемэнты злавеснай
урачыстасьцi.
На мiнулым тыднi Мурленя езьдзiў у Вiцебск на нейкiя спаборнiцтвы,
патрапiў там у выцьвярэзьнiк, i цяпер увесь партыйна-гаспадарчы актыў
наструнена чакаў - як адаб'ецца гэтая падзея на ягоных паводзiнах. Старшыня
спорткамiтэту ўскочыў на ногi, зiрнуў на Першага затуманенымi ад грамадзкiх
турботаў вачыма i, ускудлацiўшы непаслухмяны вiхор, з камсамольскiм iмпэтам
заварушыў магутнай скiвiцай.
"Анi ў знак... Хаця б сумеўся, сволач..." - падумаў Макар, скоса пазiраючы
на Мурленеву скiвiцу. Важкая й круглявая, што той жарон, скiвiца хадзiла
ўбокi, iльсьнiлася на сонцы, малола нейкую несянецiну пра спартыўныя посьпехi
таварыства "Ўраджай".
"Што яму будзе, таму Мурленю... Зяць дырэктара базы... Гэта Хамiцкi
патрапiў у мыцельнiк, дык усю душу небараку вытрасьлi". - Апанаваны такiмi
думкамi, Макар уявiў на хвiлю - што б было, калi б у выцьвярэзьнiк убiўся не
Хамiцкi, а ён сам, i па целе ягоным прабеглi халодныя мурашкi. Мурашкi беглi
ад патылiцы да хвастца, i давялося нават зварухнуць азадкам, каб пераканацца,
што пад iм не мурашнiк, а райкамаўскае крэсла.
Крэсла рыпнула, чмель узьняўся ў паветра, а Першы, перапынiўшы Мурленю,
запытаў:
- Вы штосьцi хацелi сказаць, Макар Iванавiч?
Пытаньне прагучала зьнянацку. Макар не пасьпеў нават уцямiць - што да
чаго, замармытаў штосьцi ў адказ, i па тым, як скасавурыўся Першы й як нэрвова
заляпаў алоўкам па стале, можна было зразумець, што ён нечым незадаволены.
- ... За справаздачны пэрыяд падрыхтавана: значкiстаў ГПА - 48 чалавек...
- абудзiўся ацiхлы было старшыня спорткамiтэту, але яго iзноў перапынiлi.
- Таварыш Мурленя, а цi не маглi б вы сказаць, як рэалiзуюцца талёны на
харчаваньне, якiя атрымлiвае ваш камiтэт? - Задаўшы гэтае пытаньне, загадчыца
райана Сьцефурак адкiнулася ў крэсьле, чмель зь дзiўнай для яго хуткасьцю
пачаў кружыць вакол Мурленевай галавы, а аловак у руцэ Першага пакiнуў стукаць
i застыў у паветры.
Iншым бы разам Макар расхваляваўся, пачаў бы сябе ўпiкаць за тое
мармытаньне: трэба ж было перапынiць Мурленю, задаць якое пытаньне, але сёньня
на такiя перажываньнi ён быў папросту ня здатны.
Мурленя зашамацеў паперамi, рыхтуючыся годна адказаць загадчыцы, мiмаходзь
баднуў галавой, адбiваючыся ад чмяля, i жартаўлiвым голасам прамовiў:
- Цi ня выгнаць гэтую заразу?
I хаця Мурленя меў на ўвазе пракуду-чмяля, усе разам паглядзелi на
Сьцефурак, i тая, гэтак жа, як i Макар, заклапочана заезьдзiла на азадку.
Актыў заварушыўся, зашаптаўся. Першы стукнуў алоўкам па графiну, а Фаiна
Рыгораўна Сьцефурак, прыхапiўшы са стала тэчку з надпiсам "На подпiс", пачала
махаць ёю ў паветры, выганяючы з залi абрыдлую жамяру.
Нарада доўжылася тры з паловаю гадзiны. За гэты час шафёры, што прывезьлi
ў райкам старшыню калгаса "Азяркi" й дырэктара саўгаса "Азярышчанскi" выпiлi
чатыры пл





Содержание раздела