Библиотека в кармане -русские авторы

         

Орлов Владимир (2) - Апэрацыя 'прусакi' (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Арлоў
Апэрацыя "Прусакi"
Сёмыя ўгодкi сьмерцi Ларысы Генiюш
Яшчэ й цяпер у зiмовую ранiцу, у тыя колькi хвiлiнаў сьцiшанага йснаваньня
памiж яваю й сном, я магу зьнячэўку ўсьцешана падумаць: перад Калядамi паеду
да Бабулi.
Так мы называлi яе мiж сабою ў гаворках, у лiстох i ў тэлефонных перамовах
- зь любасьцю, а таксама (уважаючы на "товарища майора") з асьцярогаю. Зрэшты,
мяркую, "товарнищ майор" цудоўна ведаў, што Бабуля - гэта Ларыса Антонаўна
Генiюш.
Мо калi-небудзь я напiшу пра ўсё гэта больш падрабязна. Пра тое, як мы зь
Сержуком Сокалавым грэлiся пасьля марознае дарогi ля печкi, i Бабуля, што
кагадзе ўзрадавана называла нас "сакалянятамi i арлянятамi", раптам нядобра
блiснула вачыма. "А хто вас, хлопчыкi, да мяне прыслаў?" Пра бандэролькi зь
лекамi для ейнага хворага сэрца, якiя па два месяцы йшлi з Наваполацку ў
Зэльву. Пра тое, як пасадзiўшы нас за шчодры стол, яна падымала кiлiшак са
сваiм улюбёным цытрынавым лiкёрам i, зьвяртаючыся непасрэдна да
электраразэткi, казала: "Выпьем за нашего дорогого Леонида Ильича!" Пра тое,
як праз колькi хвiлiнаў пасьля прыезду гасьцей у хаце неадменна зьяўлялася
ўвiшная мэдсястрычка, якая рабiла Ларысе Антонаўне ўколы тых самых (дай Бог!)
лекаў i якую ў гэты дзень ужо марна чакалi ўсе астатнiя зэльвенскiя хворыя, бо
мэдсястрычка добра разумела, якi адказны ўчастак работы даручылi ёй таварышы.
Калi-небудзь я, вiдаць, напiшу, як зьневажалi яе зэльвенскiя настаўнiкi.
Як яна дасылала лiсты Машэраву i якiя атрымлiвала адказы. Як угаворвалi яе
прыняць савецкае грамадзянства, а яна ўпарта хацела заставацца грамадзянкаю
Беларускае Народнае Рэспублiкi. Як, пахаваўшы мужа, яна жыла са сваiм сабачкам
Жуком у абторканай мiкрафонамi i абкружанай сьцяной падазронасьцi й нянавiсьцi
хаце. "Нi адзiн народ так не прынiжаў сваiх паэтаў, сваiх жанчын", - напiсала
яна ва ўспамiнах.
Калi-небудзь я распавяду, кiм была яна для нас у тыя гады.
Сёньня ж найперш прыгадваецца iншае: складзеныя на грудзях васковыя рукi,
увачавiдкi сьсiвелы ад гора Жук ля труны з гаспадыняю, твары Зянона Пазьняка,
мастака Яўгена Кулiка, гiсторыка Мiхася Чарняўскага, якi за год да гэтага,
шмат чым рызыкуючы, вывез з Зэльвы Бабулiну "Споведзь", што цяпер друкуе
часопiс "Маладосць"...
У краiне незалежнай, дэмакратычнай i культурнай разьвiтаньне з адной з
найталенавiцейшых яе паэтак сталася б днямi народнага смутку. У нас, у
Беларусi, гэтая журботная падзея прайшла непрыкметна, бо амаль нiхто проста ня
ведаў нi пра паэтку, нi пра яе сьмерць, а калi б i ведаў, дык большасьцi ўсё
адно было б "да лiхтара". Ну, а што тычыцца беларускай iнтэлiгенцыi, дык яе ў
тыя красавiцкiя i, дарэчы, выхадныя днi апанавала пошасьць раптоўных хваробаў,
сумеры якой можна параўнаць хiба што з колькасьцю тэрмiновых камандзiровак,
маршруты якiх пралеглi дужа далёка ад Зэльвы.
Тым часам там, дзе трэба, выпiсвалi камандзiроўкi менавiта ў Зэльву. I
ўсё-ткi на кожнага, хто прыехаў хаваць Паэтку, прыпала, здаецца, ня больш, чым
па двое падсуседзяў. Далiбог, гэта былi неблагiя суадносiны, i няхай выбачаюць
тыя, каго я не ўзгадаю.
З Наваполацку прыехаў iнжынэр Вiнцэсь Мудроў, зь Менску - археолягi Iгар
Чарняўскi й Валеры Шаблюк, а таксама дырэктар акадэмiчнага Музэю
старажытнабеларускае культуры Вольга Церашчатава з каляжанкамi. Вянок ад Саюза
пiсьменьнiкаў Беларусi прывезьлi Вольга Iпатава й Адам Мальдзiс. З Гораднi
прыехала Данута Бiчэль зь сябрамi, з Жлобiна - былы лягернiк Мiкола Канаш,
якога мы зь Вiнцэсем (





Содержание раздела