Библиотека в кармане -русские авторы

         

Орлов Владимир (2) - Genius Loci (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Арлоў
Genius loci
Не буду спрачацца, iдэя належала табе, i я прыняў яе адразу - ты яшчэ не
паспела пакiнуць у попелцы першы, патушаны з тваёй нязменнай дзiцячай
стараннасцю недакурак. Памятаецца, я казаў табе, што, калi ты курыш першую
цыгарэту, твар у цябе робiцца летуценным i адстаронена-незнаёмым - толькi
крыху, але дастаткова для таго, каб выглядаць не тваiм, а - тваёй
сястры-блiзнючкi, у якой усё такое самае i разам з тым - не. Падобнае ўражанне
ўзнiкала i тады, як, сцiшыўшыся пасля апошнiх ласкаў, ты з лёгкiм уздрыгам
мякка падала ў кароткi сон, а я, вартуючы яго, касавурыў вока на тваю галоўку,
што ляжала побач на падушцы.
Iдэя была генiяльна простая: калi ўспамiнаць нашу кавярню, дык адну яе -
без усякiх прадмоў, эпiлогаў i розных лiрычных адхiлаў кшталту першай ранiцы,
у якую мы прачнулiся абняўшыся, але бязгрэшныя, як пяцiкласнiкi, бо ў астатняе
iмгненне ты, быццам жнiвеньская жужэлка, абавязкова прымудралася выслiзнуць.
Альбо кшталту кладак над возерам з пахмурным найменнем Люхава, нават уначы
насычаных сонечнай энергiяй, кладак i слоiка са светлякамi, чыё зеленаватае
мiгценне зусiм не здавалася халодным...
Але мы дамовiлiся гаварыць выключна пра кавярню. Як на школьных уроках
лiтаратуры: адзiнства часу, месца i дзеяння.
Пра кавярню, што яшчэ не выветрылася з памяцi жыхароў трох куртатых
вулачак, якiя насуперак усялякай логiцы ацалелi ад сярэднявечнага прадмесця. У
цесных дварах з арэлямi i абымшэлымi альтанкамi вам пацвердзяць: насупраць
тралейбуснага прыпынку, там, дзе цяпер салон iталiйскага абутку, тады сапраўды
была кавярня.
Да таго дня, калi мы ўпершыню не праехалi мiма, а зайшлi i селi за столiк
пад пастэльным восеньскiм пейзажам з парушанай перспектывай, схаваная пад
шклом стандартная шыльда з дзвярэй кавярнi ўжо знiкла: цi то не задаволiла
эстэтычны густ новага гаспадара, цi то яму падалася неарыгiнальнаю назва, а
найверагодней - i адно, i другое. Мiж тым новай шыльды так i не павесiлi, i
неўзабаве хтосьцi вывеў на глухой бакавой сцяне стары назоў - спачатку
крэйдай, а потым, паўзверх, нiтрафарбаю з балончыка. Смарагдавыя лiтары на
шэрай асноведзi глядзелiся, па-мойму, не горш за малахiтавы кулон на тваёй
купленай у краме "Sесоnd hаnd" папялястай кофтачцы...
Некалi я пiсаў фантастычныя апавяданнi, i адно з iх мела сюжэт пра
вынаходнiка апарата, якi - быццам з грамафонавай кружэлкi цi з магнiтафонавай
стужкi - умеў "счытваць" галасы з рэчаў, што былi сведкамi нейкiх размоў i
падзеяў. У апавяданнi адбылося забойства, раскрыць якое дапамагло звычайнае
кухоннае крэсла.
Не, у кавярнi, як табе вядома, нiкога на нашай памяцi не забiлi, аднак ты
ўявi, колькi маглi б распавесцi яе расхiстаныя сiнiя крэслы. Праўда, у нашым
выпадку ўсё наадварот: крэслы даўно згарэлi на звалцы, а мы зараз уваскрасiм
iх разам з ненадзейнымi спiнкамi i парэзамi, адкуль прасiўся на свет жоўты
паралон набiўкi. Потым мы адновiм дрогкi кутавы столiк i брунатную, чыста
выцертую стойку ў процiлеглым канцы маленькае, усяго на пяць столiкаў, залi.
За стойкай зоймуць свае месцы рослы румяны бармен, падобны да зробленай добрым
майстрам-чырванадрэўшчыкам шафы, i ягоная круглявенькая здобная памочнiца; яны
няблага разумелi па-беларуску, прынамсi, ведалi, што такое кiлiшак, i нiколi
не блыталi каву з какавай.
У той дзень, калi я не здолеў прыдумаць табе бiяграфii...
Так, гэта ўжо за межамi нашае дамовы, але, пагадзiся, каб не мая
бяскрыўдная гульня, ты не сядзела б сёння ў фатэлi каля вакна i не каз





Содержание раздела