Библиотека в кармане -русские авторы

         

Орлов Владимир (2) - Краявiд З Ментолавым Пахам (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Арлоў
Краявiд з ментолавым пахам
Рукапiс, прысланы ў зялёным канверце
Цяпер, вядома, можна сцвярджаць што заўгодна: суадносiць дату на паштовым
штэмпелi з загадкавай смерцю аднаго лiтаратара, якога ў тыя самыя днi знайшлi
павешаным ва ўласнай кватэры; спрачацца, жаночай цi мужчынскай руцэ належыць
буйны круглявы почырк, што не пакiнуў на прысланым мне пульхным зялёным
канверце зваротнага адраса; строiць кпiны з маёй знаёмай, якая дагэтуль
перакананая, быццам той канверт сапраўды захоўваў пах добрых ментолавых
цыгарэтаў, хоць ускосныя дэталi дазваляюць датаваць рукапiс канцом 80-х цi
самым пачаткам 90-х гадоў... Што да вядомага псiхiятра, якому я прапанаваў
выступiць у якасцi эксперта, дык ён, вяртаючы гэтыя чатыры дзесяткi драбнютка
спiсаных старонак, абмежаваўся цьмянай фразаю пра суму выпадковых велiчыняў,
дзе дапускаецца лiтаральна ўсё. Магчыма, якраз згаданая акалiчнасць i схiлiла
мяне да публiкацыi рукапiсу без усялякiх купюраў i каментароў.
Апошнiм часам я часта звяртаюся да свайго з'яўлення тут, у старой
аднапакаёўцы, якая... Мне хацелася напiсаць нешта накшталт, "якая адыграла ў
маiм жыццi такую ролю", аднак роля працягвае iграцца, i я магу памылiцца ў
вызначэннi парадкавага нумара дзеi. Урэшце, сама зацяганая метафара тэатра
выглядае тут недарэчнай, хоць я i маю падставы назваць гаспадара кватэры
акторам. Але цяпер, калi падзеi таго дня, а праўдзiвей, той размовы,
адрэстаўраваныя да паўтонаў i запiсаныя ў памяцi нiбыта на вiдэастужку, якую
можна спыняць, адкручваць назад альбо пускаць на запаволенай хуткасцi, я магу
сказаць, што актор ён быў кепскi. Ужо адзiн спалоханы ўздрыг, калi на кухнi
ўключылася лядоўня... Альбо мiзансцэна з трэцяй параю ключоў... Хоць гэта яшчэ
як паглядзець...
Ён стаяў вось там, каля майго адзiнага вакна. Няўжо ён iмкнуўся захiнуць
сляды, пакiнутыя на падваконнi лапамi вераўчанае лесвiцы? А мо спадзяваўся
схаваць iх ад самога сябе, як, дарэчы, i пакiнуты мне ў спадчыну
прайгравальнiк? Наогул, цяпер мне здаецца, што - асэнсавана або iнтуiтыўна -
ён рухаўся па кватэры дакладна вызначаным маршрутам, што дазваляў не сарвацца
i давесцi гаворку да канца, каб нiколi больш са мною не бачыцца.
Ён быў прыкладна майго веку, меў нервовы твар i раннюю сiвiзну. Я чамусьцi
падумаў, што такiя людзi схiльныя да iнфарктаў. Дадаць да гэтага невыразнага
партрэта мне, бадай, няма чаго. Ну, можа, яшчэ ягоную худзiзну, якую я,
памятаецца, спачатку з прыхiльнасцю назваў сам сабе шляхетнаю.
Сустрэўшыся з iм на вулiцы, я прайшоў бы мiма - не пазнаўшы цi не
захацеўшы пазнаць яго.
Кватэра, якую я вырашыў наняць, знаходзiлася ў тым раёне, дзе з сучаснай
забудоваю суседзiлi зялёныя выспы старога патрыярхальнага горада. Няроўны брук
з чародкаю козаў i цяпер успрымаецца там больш натуральна за асфальт з
тралейбусам. Вiдаць, гарадская геаграфiя i сталася галоўным аргументам, бо ў
тыя днi я меў цвёрды намер баранiць сваю адзiноту i найперш шукаў спакою.
- Там, за паркам, - гаспадар кватэры паказаў у вечаровае вакно, - мяжа
горада.
- Мяне гэта не палохае. Вальтэр пiсаў, што лiтаратар павiнен жыць паблiзу
мяжы, каб зручней было ратавацца.
- Вы лiтаратар? - не падтрымаў майго тону, але вiдавочна зацiкавiўся ён.
Вылаяўшы сябе за легкадумна рассакрэчанае iнкогнiта, я няпэўна кiўнуў.
Згадка пра род маiх заняткаў, безумоўна, была лiшняю.
- У такiм разе... - з выцвiлай усмешкаю загаварыў ён i не скончыў.
Яго манера размовы пачынала раздражняць. Грошы ўжо ляжалi ў ягонай кiшэнi,
а бры





Содержание раздела