Библиотека в кармане -русские авторы

         

Орлов Владимир (2) - Разьвiтаньне Зь Ленiным (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Арлоў
Разьвiтаньне зь Ленiным
Мы прыйшлi ў дзiцячы сад,
Бачым Ленiна пагляд.
Добры дзень, дзядуля Ленiн!
Прывiтацца кожны рад.
Прызнаюся, як на духу: грэшны, нiколi ня быў камунiстам i верным ленiнцам.
Ня мог. А вось у КПСС - быў.
Уступаючы туды ў незабыўныя гады застою, я прыйшоў на пасяджэньне бюро
гаркаму, дзе адбывалася таемства далучэньня да авангарду грамадзтва, у тэнiсцы
зь пiкамi, звонкамi й iншаю картачнаю масьцю. "Как вы посмели явиться в таком
наряде?! - задыхнуўся ад абурэньня нейкi стары бальшавiк. - Вы можете себе
представить Владимира Ильича с картами в руках?"
Я прасьцей простага мог уявiць правадыра абяздоленых ня толькi з картамi,
але й з кiлiшкам добрага каньяку цi вiна - дзе-небудзь у кавярнi на беразе
Жэнэўскага возера цi пасьля паляваньня ў Шушанскiм.
Значна цяжэй мне было ўявiць, што, напрыклад, 19 сакавiка 1922 году
Ўладзiмiр Iльлiч у сакрэтным лiсьце да Палiтбюро ЦК РКП(б), патрабуючы
ўзмацнiць рэпрэсii супраць духавенства й вернiкаў, пiсаў: "чем большее
число... удастся нам расстрелять, тем лучше".
Калi я з пачуцьцём вялiкае палёгкi здаў свой партбiлет i быў выключаны зь
ленiнскае партыi "за отход от позиций марксизма-ленинизма", адна iдэёвая
намэнклятурная дама ўгаворвала мяне "не оставлять партию в трудный момент".
Пры гэтым яна спасылалася на майго бацьку-нябожчыка, што, як ёй чамусьцi
здавалася, быў адданым ленiнцам. Мяркую, што я лепей ведаю свайго бацьку й
мацi, якая таксама бязь сьлёз разьвiталася з "умом, честью и совестью эпохи".
Падазраю, што ня толькi мае бацькi нiколi не вучылi ва ўсiм браць прыклад з
Валодзi Ўльлянава. Ну й, вядома, не ў мяне аднаго анiколi, нават у хвiлiны
замарачэньня не ставала натхненьня на тое, каб стварыць апавяданьне, як Ленiн
любiў дзяцей, або скласьцi вершык цi паэмку пра тое, як Iльлiч чытае "Правду"
цi "думае пра Беларусь". I ўсё-такi кожны з нас воляй-няволяй дыхаў атрутнымi
парамi акцябрацка-пiянэрска-камсамольска-парцейнай машыны. А таму яшчэ нядаўна
дзядуля Ленiн уяўляўся нам, безумоўна, ня генiем усiх часоў i народаў (пра
iнтэлектуальны ўзровень правадыра хораша сказаў адзiн з высланых iм за мяжу
"контррэвалюцыянэраў" - М. Бярдзяеў), але, прынамсi, дзеячом, якога варта было
чытаць i на якога ў дадзенай сытуацыi можна было спасылацца. Кажуць, яшчэ
нейкiх пару гадоў таму кiраўнiк Саюзу пiсьменьнiкаў Латвii Янiс Пэтэрс сарваў
аплядысмэнт, калi замест уласнае прамовы прачытаў на нейкай лiтаратурнай
зборнi ленiнскi артыкул "Да пытаньня пра нацыянальнасьцi або пра
"аўтанамiзацыю".
Мне здаецца, цяпер, калi бронзавы Iльлiч дзень пры днi набывае ўсё больш
сваiх сапраўдных, чалавечых якасьцяў, Пэтэрс згадвае той выпадак не без
пачуцьця нiякаватасьцi. Згадзiцеся, далiкатна кажучы, няёмка падмацоўваць сваю
думку цытаткамi чалавека, якi (у адрозьненьне ад ягонага таленавiтага
пасьлядоўнiка - крамлёўскага горца), ня тоячыся, пакiдаў шматлiкiя пiсьмовыя
сьведчаньнi сваёй жорсткасьцi, заклiкаючы расстрэльваць заложнiкаў,
прастытутак, сьвятароў, "кулакоў", "буржуяў", спэкулянтаў i iншых ворагаў.
Паводле маiх назiраньняў, людзi з розумам i жывым сумленьнем у нас, у
Беларусi, Уладзiмiра Iльлiча ўжо год як не цытуюць. Дакладней, цытуюць, але
ўжо як бы наадварот - разьвiтваючыся са сваёй аблудаю й засьцерагаючы ад яе
iншых. Адну з такiх малавядомых пакуль што цытатак з напiсанай тав. Троцкiм
ленiнскай бiяграфii хачу прапанаваць увазе верных ленiнцаў: "Это диктатура?
Это манная кашка! - любiў паўтараць Iльлiч. - Русский челове





Содержание раздела