Библиотека в кармане -русские авторы

         

Орлов Владимир (2) - Сiбiрская Аповесць (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Арлоў
Сiбiрская аповесць
Нiчога не памерла ўва мне, толькi iлюзii.
Генры Мiлер
У гэтай гiсторыi пойдзе гаворка пра падзеi, якiя насуперак
усяму сапраўды адбылiся, а таксама пра падзеi, якiя павiнны
былi адбыцца, але ў апошнi момант сарвалiся; якiя чакалiся,
аднак так i не здарылiся; якiя адбылiся не так, не тады i не
з тымi; якiя здарылiся, але былi прызнаныя несапраўднымi;
якiя нiколi не адбывалiся i не маглi адбыцца, аднак зрабiлiся
агульнавядомымi i нават трапiлi ў энцыклапедыi.
Рэмiнiсцэнцыя з забытага аўтара
Загадкавае слова "Сiбiр" жыццёвыя вятры ўпершыню закiнулi ў маю
свадомасць, калi я меў гадоў пяць ад нараджэння, а да нашых полацкiх суседзяў
прыехаў з гэтага самага "Сiбiру" нейкi крэўны.
Сiбiрскi сваяк выцягнуў з вагона багаж i ўбачыў на пераходзе праз
чыгуначную каляiну папярэджанне: "Сцеражыся цягнiка!" Зацкавана азiрнуўшыся,
ён выплюнуў з рота "беламорыну" i, схапiўшы валiзы, вомегам кiнуўся далей ад
вакзала i ад сцiжмы беларускiх зладзюгаў-цягнiкоў, гатовых вокамгненна
прыставiць ягонаму майну ногi.
Гэтую показку на нашай вулiцы не распавядаў хiба што глуханямы дзед, якi
жыў са сваiмi двума тузiнамi катоў каля пампоўнi. Слухачы дралi смехам бакi, i
я рагатаў разам з усiмi, хоць напачатку - адно за кампанiю, бо, што такое
"цягнiк", ведаў не лепей за сiбiрскага чалдона.
Згадка пра маю першую сустрэчу з Сiбiрру твар у твар пахне не кедравай
жывiцаю i не гарачымi пельменямi, а - свежай чалавечаю юшкай.
Каляндар паказваў чэрвень, пiк гэтак званага застою. Пахаваўшы бацьку, я
даганяў свой студэнцкi будаўнiчы атрад (скарочана - СБА) "Victoria", што ўжо
кармiў беларускай крывёю сiбiрскую камарэчу на стромiстых берагах ракi Кець.
Калi вы ўважлiва ўгледзiцеся ў новую палiтычную мапу свету, выдадзеную
нядаўна венскай фiрмаю "Freytag und Berndt", дык знойдзеце ценькую чырвоную
нiтачку чыгункi, што цягаецца на поўнач ад Томска, безнадзейна абрываючыся ў
кропцы з мiкраскапiчным подпiсам Веlуi Jar. Якраз туды я павiнен быў трапiць,
каб выпiць з сябрамi за светлую бацькаву памяць ацалелую ад памiнкаў пляшку
"Белавежскай" ды зарабiць сваю тысячу, або, як тады казалi, дзесяць
"кавалкаў", а потым уразiць чым-небудзь адну полацкую й пару менскiх
дзяўчатак, з удаванаю абыякавасцю пракаментаваўшы сiтуацыю сакраментальнаю
фразай: "Нiхто не забаронiць нам жыць прыгожа".
Выгрузiўшыся з фiрмовага цягнiка "Масква-Томск", у вагоне-рэстаране якога
можна было ўдосыць паразважаць над паведамленнем меню пра "котлеты из
медвежатины свиные" i "котлеты из медвежатины говяжьи", я на поўную грудзiну
ўдыхнуў сiбiрскага паветра i даведаўся, што адзiны цягнiк на Белы Яр
адыходзiць праз гадзiну. Прабiцца за такi час праз бiтма набiтую залю да
вакенца касы ўяўлялася задачаю гэткай жа простаю, як далучыць да Беларусi
Ямала-Нянецкую аўтаномную акругу. Анiякай чаргi ў касу не iснавала; з розных
бакоў да вакенца цягнулiся рукi з грашыма, якiя адпiхвалi адна адну, i ў
вынiку касiрка, не маючы клопату, спакойна чытала газету.
Я разумею, што "российское могущество будет прирастать Сибирью", што на яе
абсягах безлiч светлага й глыбока народнага, ды яе вiзiтоўкаю назаўсёды
застанецца для мяне жанравая сцэнка, убачаная з падваконня томскага вакзала.
Вугрыстаму дзецюку з запаленымi вачыма падфартунiла прашчамiцца да касы i
з сцiснута-пераможным выгукам "Белый Яр!" торкнуць касiрцы брудна-жоўты жмуток
рублёвак. У той самы момант сiпатае кантральта нема заверашчала: "Ванек,
отсеки фраера!" i двухметровы бамбiза з





Содержание раздела