Библиотека в кармане -русские авторы

         

Орлов Владимир (2) - Старыя Лiвадзiйскiя Могiлкi (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Арлоў
Старыя Лiвадзiйскiя могiлкi
Здарыцца так, што дабрадзеi з Саюзу пiсьменьнiкаў адшпiляць табе пуцёўку ў
Дом творчасьцi iмя Антона Паўлавiча Чэхава, i ты апынесься сярод дзьвюх сотняў
творцаў, зь якiх калi-небудзь схiлялiся над пiсьмовым сталом мо чалавек
дзесяць. Цябе гэта зусiм ня будзе абыходзiць, калi левакi будуць трымацца, як
людзi, але яны будуць касiць пад пiсьменьнiкаў, i ты паспрабуеш закасiць пад
сантэхнiка, узнагароджанага пуцёўкаю за перамогу ў сацыялiстычным
спаборнiцтве, i будзеш з ганьбаю выкрыты, калi прарве трубу, i трое
пiсьменьнiкаў з суседняга стала прафэсiйна залезуць у каналiзацыйны лаз i
ймгненна лiквiдуюць аварыю. Праўда, сярод творцаў будзе непрыкаяна блукаць пад
кiпарысамi некалi гнаны, а цяпер улаўраны расейскi паэта, i расейскамоўная
аўтарка зь Менску, у якой ад беларускай мовы на твары зьяўляецца гiдлiвая
грымаска, i малады армянскi перакладчык Ашот, якi, кажучы словамi М. Зошчанкi,
"знает дам и верит в их назначение"...
Зрэшты, ты прыедзеш у гэты дом ня дзеля назiраньняў за прадстаўнiкамi
твайго вiду й безь вялiкiх спадзяваньняў стварыць нешта генiяльнае. Ты
прыедзеш таму, што недзе там, у Ялце, ля сiняй бухты, ляжыць Максiм
Багдановiч. Адзiны на сьвеце паэта, пра вершы якога ты можаш з усёй пэўнасьцю
сказаць, што паэзiя сапраўды здольная зьдзейсьнiць дзiва. Бо бачыў тое дзiва
на свае вочы: твой раўналетак, сын савецкага афiцэра й расеец па пашпарце, якi
зрываў урокi нiколi не вывучанай iм белмовы, у дзясятай клясе грэблiва
выкалупнуў нагой з сабранае пiянэрамi макулятуры Максiмаў зборнiчак, пачаў,
скрывелiўшыся, чытаць, а потым зрабiўся беларускiм празаiкам, пабыўшы перад
гэтым выдаўцом падпольнага альманаху, якi адабралi хлопцы ў цывiльным.
Недзе там, зусiм блiзка, будзе ляжаць Максiм Багдановiч, i табе дастаткова
будзе запынiць таксоўку ды сказаць: "Старое Ливадийское кладбище", але замест
простага й лягiчнага ўчынку ты чамусьцi будзеш дзень пры днi плёхацца ў
цёплым, быццам вада ў лазнай балеi, моры ды шнураваць па ўзьбярэжжы.
На ўзьбярэжжы будуць стаяць пад пальмамi плеценыя столiкi з гумовай
садавiнаю й парожнiмi пляшкамi з-пад трункаў, якiя п'юць у сваiх краiнах
замежныя грамадзяне. За дзесяць рублёў ты зможаш пасядзець за тым столiкам i
атрымаць каляровую фотку, але ты лепей вып'еш за гэтыя грошы дзьве шклянкi
херасу ў татарскай кавярнi ("Ў чарцы цёмнай i глыбокай, плешча, пенiцца
вiно...") i пасунесься далей - паўз фатографа з плюшавым Мiхаiлам Сяргеевiчам,
паўз фатографа з малпаю, якая з зусiм чалавечаю радасьцю задарма паказвае
кожнаму мiнаку вогненна-чырвоны зад, паўз фатографа з трохмэтровым смарагдавым
пiтонам, якi нечым няўлоўным нагадвае галоўнага камiсара TV таварыша
Краўчанку, паўз карункавы ад пены прыбой, што выносiць на бераг дарункi мора ў
выглядзе шкарпэтак i скарыстанага прэзэрватыва ("Ў iх русалкi заблуталi косы,
- рвуць i блутаюць срэбныя нiцi..."), паўз мастакоў, што малююць партрэты з
натуры, паўз мастачку, якой ты б з прыемнасьцю папазiраваў, але толькi ня тут,
паўз гiтарыстаў, скрыпачоў i джазiстаў, гледзячы на якiх узгадваеш раньняга
Алега Гаўрылавiча Мiнкiна:
Бродячий музыкант, он дело знает:
Футляр раскрыл, и - шляпу на цемент,
И на глазах у всех опять терзает
Неповоротливо печальный инструмент...
Потым будзеш лезьцi да сябе на гару, а, падняўшыся ў нумар, выйдзеш на
гаўбец i незнарок угледзiш, як на гаўбцы пад табою перакладчык Ашот
расшпiльвае станiк на бялявай студэнтачцы Зiне, якую цэлы дзень пасьвiла ды
т





Содержание раздела