Библиотека в кармане -русские авторы

         

Орлов Владимир (2) - За Бугром, За Рэчкай (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Арлоў
За бугром, за рэчкай
Вугорскi дыярыюш
Рэчка гэтая - Тыса. Пра яе распавёў нам некалi савецкi пiсьменьнiк А.
Аўдзеенка. Зь дзяцiнства засталося ўражаньне: плюнеш над Тысаю - абавязкова
трапiш цi ў бандэраўца, цi ў шпiёна, цi ў чэкiста або ў якога iншага чалавека
асобага складу. Гэта на нашым баку, а што на тым - i ўявiць было боязна.
Апанаваны ўспамiнамi, стаю над Тысаю й рыхтуюся да мытнага агляду.
Там, за рэчкаю, - Вэнгрыя, Вугоршчына.
Першае, што заўважаеш, трапiўшы ў Вугоршчыну, - мадзяры гавораць, пяюць
песьнi, вучаць дзяцей i моляцца ў храмах на сваёй мове. Ужо за адно гэта яны
вартыя больш людзкага жыцьця, чым беларусы.
У Дэбрэцэне, першым вугорскiм горадзе на шляху нашае менскае турыстычнае
групы, мы прачынаемся 15 сакавiка, на ўгодкi вызваленчага паўстаньня 1848
года, задушанага войскамi царскае Расеi - жандара Эўропы.
Дзень, зразумела, непрацоўны. На грудзях у кожнага сустрэчнага
трохкалёрныя адзнакi ды стужачкi, у руках у дзяцей i ў дарослых -
чырвона-бела-зялёныя сьцяжкi. Сотнi гараджанаў з кветкамi вакол помнiка
Шандару Пэтэфi, верш якога "Нацыянальная песьня" стаўся гiмнам паўстаньня.
Пачынаю лiчыць уторкнутыя ў газон ля помнiка нацыянальныя сьцяжкi. На трэцяй
сотнi зьбiваюся. (25 сакавiка, у дзень абвяшчэньня Беларускае Народнае
Рэспублiкi, я падыйшоў у Менску да помнiка аўтару "Пагонi". На голым
п'едэстале дагнiвалi тры гвазьдзiкi.)
Сьцягi ня толькi над кожнымi дзьвярыма, але й на гаўбцах, у вокнах.
Падкрэсьлена будзённы толькi адзiн будынак. Мо тут жывуць нашчадкi Габсбургаў,
супраць якiх паўставалi мадзяры? Не, гэта генэральнае консульства СССР.
Мусiць, ягоныя гаспадары ня могуць дараваць мадзярам нi вызваленьня ад
камунiстычнага дурману, нi вiтрынаў навакольных крамаў, каля якiх таўкуцца
савецкiя турысты.
Каб не забывалiся, што яны - прадстаўнiкi самай перадавой краiны, iм
абмянялi цэлыя 19 рублёў. За 500 атрыманых форынтаў можна 17 разоў праехаць
туды й назад на гарадзкiм аўтобусе альбо сто разоў наведаць грамадзкую
прыбiральню.
Найбольш адметнае ў прапанаванай турыстам вугорскай кухнi тое, што й на
абед, i на вячэру замест кавы цi гарбаты гасьцей частуюць вадою з крана. Не
падабаецца - замаўляй вiна, брэндзi цi яшчэ якога пiтва, але дзеля гэтага
трэба йсьцi на рынак i гандляваць правезенаю празь мяжу кантрабандай.
На вугорскiм рынку, як i ў iншых краiнах, дзе камунiсты ўжо не займаюцца
iдэалягiчным забесьпячэньнем сяўбы й вытворчасьцi тавараў народнага
спажываньня, усё прадаецца разы ў паўтара-два таньней за крамныя кошты, бо
дзяржаўныя й прыватныя крамы заваленыя таварамi.
Рынак вiруе. Амаль роднымi здаюцца палякi. Грамадзяне СССР, кiруючыся
пачуцьцём пралетарскага iнтэрнацыяналiзму, купляюць двухкасэтнiкi
"Iнтэрнацыяналь" i лiтровыя пляшкi 96-працэнтовага сьпiрту. Мае спадарожнiкi
распакоўваюць валiзы, i выяўляецца, што ледзь ня кожнага другога трэба
саджаць. Душу апаноўваюць лятункi пра час, калi пасадзяць тых, хто, зрабiўшы
сацыялiстычны выбар, змушае нас цягнуць усё гэта празь мяжу.
Празь нейкую гадзiну ў дзьвюх дамачак з нашае тургрупы ўжо шамацяць у
руках тысячныя купюры. Яшчэ праз гадзiну ў iх крадуць сумку з таварам, а
заадно й партманэткi з грашыма й пашпартамi.
Мацней прыцiскаю да грудзей торбу зь некалькiмi як быццам бы законна
правезенымi пляшкамi й пытаюся ў нашага гiда, за колькi можна збыць
шампанскае. Спадарыня Iльдыко ня ведае. Iхняя сям'я шампанскага сабе не
дазваляе.
Потым высьветлiцца, што мясныя стравы Iльдыко й яе бацькi ядуц





Содержание раздела