Библиотека в кармане -русские авторы

         

Орлов Владимир - Рыба I Iншыя (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Арлоў
Рыба i iншыя
Ёсць мiльён спосабаў пачаць гэты аповед.
Я пачынаю яго так.
Уявiце гарадскую травеньскую ранiцу з рэдзенькiм туманам, што пахне
чаромхаю i хiмiчнымi злучэннямi. У белай квеценi на беразе ракi астатнi раз
усхлiпвае ачмурэлы ад гэтых водараў салавей. Паблiзу ягонага схову над
аднапавярховымi мяшчанскiмi мураванкамi канца мiнулага стагоддзя падымаецца
абшарпаны белы сабор з iржавымi купаламi, а трохi далей - былая кiрха з
чырвонае цэглы. Яшчэ вельмi рана, i на прыбярэжнай вулiцы можна ўбачыць хiба
што ацеслiвую постаць нявыспанага вудаля.
Калiсьцi па гэтай вулiцы прабягаў з вудаю малы Францiшак Скарына.
Умасцiўшыся на цёплым, як чарэнь бацькавай печы, каменi, ён пляваў на чарвяка
або проста пляваў у ваду, задуменна гледзячы праз Дзвiну на кляштар
бернардзiнаў, дзе манахi вучылi яго лацiне. Калiсьцi недзе тут, перад выправаю
ў вялiкi свет па навуку, прыцiскаў да плота дзяўчат безбароды хлапец, якога
потым будуць з пашанотаю называць Сiмяонам Полацкiм.
Зрэшты, падлетак у зашмальцаваных штанах-дудачках i ў светлым курцiку з
невыразным партрэтам Джона Ленана, што брыдзе ў ранiшняй смузе па пустэльнай
вулiцы з зашчэпленымi нанач аканiцамi, не шукае сустрэчы з ценямi продкаў.
Сёння ўначы ён не заснуў нi на волас з iншае прычыны. Ягоная рука, што сцiскае
сцiзорык, ужо дрыжыць ад знямогi, а павекi лiпнуць на вочы, як мухi на жоўтую
лiпучку ў школьнай сталоўцы, дзе ён аднойчы з'еў у заклад трыццаць пончыкаў,
запiўшы iх васемнаццаццю шклянкамi брыдкага шэрага кiсялю.
Малюючы гэты ранiшнi абразок, я прапусцiў адну iстотную дэталь. Увесь
горад абклеены аб'явамi з паведамленнем, што заўтра тут адкрываецца чэмпiянат
СССР. Хлапчук са сцiзорыкам пачаў свой мудрагелiсты маршрут апоўначы i,
крадучыся ад аб'явы да аб'явы, абышоў ужо амаль усе вулiцы. У кожнай абвестцы
пра чэмпiянат ён акуратна выразае дзве лiтары.
Нястомная начная праца прытупiла пiльнасць, i хлапчук не заўважае, што яго
ўжо даўно засеклi. Ён трапiў на вока мiлiцыi яшчэ каля помнiка Ленiну, якi
тады i ў страшным сне не мог прыснiць, што здарыцца гадоў праз дваццаць з
ягоным носам.
Прачытаўшы першую адрэдагаваную хлапчуком абвестку, двое мiлiцыянтаў
шматзначна пераглянулiся i дазволiлi юнаму правапарушальнiку дзейнiчаць далей.
Яны былi ў гуморы: у краiне разгортвалася змаганне з п'янствам, i ўчора
ўвечары начальнiк гарадской мiлiцыi даверыў iм ганаровае заданне - завесцi на
расстрэл у задзвiнскi лес два дзесяткi тутэйшых жлукталёў. Мiлiцыянты вырашылi
браць злачынцу на гарачым тады, як "расстраляныя" дабрыдуць да горада. Да таго
часу, па iхнiх разлiках, ён павiнен быў ухадзiцца з усiмi аб'явамi.
Калi рыбакi выцягнулi першага соннага курмеля, а з таго боку, дзе за
ракой, над лесам, тырчэлi трубы мясцовага гiганта нафтахiмii, з'явiўся на
мосце бязладны збой "расстраляных" п'янюгаў, у гэтую самую хвiлю хлапчук са
сцiзорыкам бездапаможна таргануўся i павiс на руках у мiлiцыянтаў каля апошняй
апрацаванай афiшы. "Укусiш, сука, - урэжу па нырках, - на ўсякi выпадак
незласлiва сказаў сяржант. - Усё жыццё юшкай сцаць будзеш".
Праз колькi гадзiн у адной з гарадскiх школаў быў склiканы агульны сход.
Герой мiнулае ночы сядзеў на першым радзе побач з маладжавай кабетаю ў
форме. Гэта была добра вядомая ў наваколлi iнспектарка дзiцячага пакоя мiлiцыi
Луiза Сцяпанаўна. Днямi яна выступала перад старшакласнiкамi з лекцыяй аб
прафiлактыцы правапарушэнняў, i вучань дзевятага класа Валодзя Паповiч падняў
руку i запытаўся, цi перадаец





Содержание раздела