Библиотека в кармане -русские авторы

         

Пушкин Александр Сергеевич - Песня Пра Вешчага Алега (На Белорусском Языке)


Пераклады вершаў А. С. Пушкiна
на беларускую мову
Песня пра вешчага Алега
Песнь о вещем Олеге
(пер. Уладзiмер Шахавец)
Як сёння збiраецца вешчы Алег
Адпомсцiць варожым хазарам;
Iх сёлы i нiвы за буйны набег
Аддаў ён мячам i пажарам;
З дружынай сваёй, у царградскай бранi,
Князь едзе па полi на верным канi.
З дрымучага лесу насустрач яму
Iдзе чараўнiк пасiвелы,
Паслушны ва ўсiм Перуну аднаму,
Вяшчун i натхнёны i смелы,
Што ў цiхай малiтве правёў свае днi.
I князь пад'язджае туды на канi.
"Скажы мне, вяшчун, улюбёнец багоў,
Што збыцца павiнна са мною?
Цi хутка на радасць маiх варагоў
Магiльнай засыплюць зямлёю?
Не бойся, ўсю праўду ты мне гавары,
Ў падзяку любога каня забяры".
"Валхвы не баяцца магутных князёў,
I iм падарункi не трэба;
Ты праўду спазнаеш з iх велiчных слоў,
Што дружацца з воляю неба.
Наступныя днi захаваны ў iмгле,
Ды бачу твой лёс я на светлым чале.
Запомнi ж сягоння ты слова маё:
Уся твая слава - ў паходах;
Навечна iмя блаславёна тваё;
Твой шчыт на царградскiх варотах;
Праз сушу i хвалi яго ты пранёс;
Зайздросны ўсiм ворагам дзiўны твой лёс.
Нi сiняга мора падманлiвы вал
У хвiлю лiхой непагоды,
Прашча, i страла, i падступны кiнжал
Не ўчыняць магутнаму шкоды...
Не зведаеш ран ты пад грознай бранёй;
Нябачны ахоўнiк заўсёды з табой.
Твой конь не баiцца паходаў цяжкiх;
Паслушны заўжды тваёй волi,
То смiрна стаiць ён мiж стрэлаў густых,
То хутка iмчытся па полi.
Не страшны нi холад, нi бой для яго,
Ды прымеш ты смерць ад каня ад свайго".
Алег усмiхнуўся - аднак жа чало
Укрылi пахмурныя ценi.
Рукой апiраецца ён на сядло
I злазiць з каня ў задумленнi;
I сябра свайго развiтальнай рукой
Ён гладзiць i лашчыць па шыi крутой.
"Бывай, мой таварыш, мой верны слуга,
Прыйшоў час расстацца з табою:
Цяпер адпачнi! больш не ступiць нага
У стрэмя тваё залатое.
Гуляй жа, ды помнi мяне ты штодня.
Сябры-юнакi, забярыце каня!
Акрыйце папонай, мяккiм дываном;
На луг мой найлепшы вадзiце;
Купайце, кармiце адборным аўсом;
Вадою крынiчнай паiце".
I тут жа с канём юнакi адышлi,
А князю другога каня падвялi.
Пры келiхаў звоне, балюе Алег
З дружынай сваёю адданай.
Бялеюць iх кучары, быццам бы снег
Над слаўнай вяршыняй курганай ...
Яны памiнаюць часы даўнiны
I бiтвы, дзе бiлiся разам яны ...
"А дзе мой таварыш? - прамовiў Алег -
Скажыце, дзе конь мой iмклiвы?
Цi гэтакi ж лёгкi ягоны ўсё бег?
Цi гэтакi ж конь мой гуллiвы?"
I чуе адказ: на ўзгорку крутым
Даўно ўжо сон вечны лунае над iм.
Магутны Алег галавою панiк
I думае: "Што ж варажбою?
Ты з розуму выжыў, стары чараўнiк!
Не знацца б з тваёй мне хлуснёю!
Мне конь бы служыў i да гэтага дня".
I хоча ўбачыць ён косцi каня.
I едзе Алег наймагутны з двара,
З iм Iгар i блiзкiя госцi,
I бачыць: на ўзгорку крутым, ля Дняпра,
Ляжаць пабялелыя косцi;
Iх мыюць дажджы, засыпае пясок,
Хвалюе над iмi траву вецярок.
Князь цiха на чэрап каня наступiў
I кажа: "Спi, дружа мой мiлы!
Цябе твой стары гаспадар перажыў, -
Хоць блiзка i мне да магiлы ...
Ды толькi не ты ў яе ляжаш са мной
I прах мой напоiш гарачай крывёй!
Дык вось дзе хавалася гiбель мая!
Жыццю майму косць пагражала!"
Мiж тым з галавы нежывое змяя
З сiпеннем глухiм выпаўзала;
Яна абвiлася ля князевых ног,
I князю нiхто памагчы ўжо не мог.
На слёзных памiнках Алега шыпяць
I пеняцца кубкi цяжкiя;
Князь Iгар i Вольга на ўзгорку сядзяць;
Балююць сябры баявыя;
Яны памiнаюць часы даўнiны
I бiтвы, дзе бiлiся разам яны.
* * *
Как ныне сбирается вещий Олег
Отмс





Содержание раздела