┴шсышюЄхър т ърЁьрэх -Ёєёёъшх ртЄюЁ√

         

╤хфэхт ╠рёхщ - ╨рьрэ ╩юЁч■ъ (═р ┴хыюЁєёёъюь ▀ч√ъх)


Масей Сяднёў
Раман Корзюк
Раман
Доктару фiлязофскiх навукаў, прафэсаруБарысу Ўладзiмiравiчу Кiту
прысьвячаю
АД АЎТАРА
Кнiга гэтая пачалася даўно - 27 год таму, калi, пачынаючы яе, я думаў
напiсаць чытэльную кнiжку, даць у рукi беларускага чытача твор, якi-б
зацiкавiў яго, як сваёй тэмай, сваёй матэрыяй, гэтак i сваiмi
сюжэтна-фабульнымi калiзiямi, без асаблiвых прэтэнзiяў на вялiкую лiтаратуру.
Праўда, не захаваю - я хацеў напiсаць твор, якi вызначаўся-б пэўнай ступеняй
культуры - культурай мовы, стылю, iнтэлектуальным узроўнем галоўных
пэрсанажаў: у рамане дзеюць не сяляне ў традыцыйным разуменьнi гэтага
паняцьця, а iнтэлiгенты. Iншая рэч, цi яны, атрымалiся гэткiмi. Урэшце, я
хацеў напiсаць твор, якога ня могуць тымчасам, напiсаць беларускiя
пiсьменьнiкi там. Кожнаму разьдзелу ў творы я iмкнуўся надаць самастойны,
сюжэтна завершаны, характар з мэтай - трымаць увесь час чытача ў напружаньнi,
выклiкаць у яго зацiкаўленьне творам.
Нягледзячы на гэткую, здавалася-б, сплянаванасьць твору, на ягоны
рацыянальны пачатак, пiсаўся ён, хоць i з перапынкамi, адносна лёгка,
iнтуiтыўна, як-бы сам па сабе. Аднак гэта ня выключала часамi ўпартай,
мазолiстай працы, над выбарам слова, дэталi, фармулёўкi. Але гэта ўжо споведзь
i можа тутака непатрэбная. Наогул-жа, часу працаваць над творам у мяне было
вельмi мала, сiлаў - яшчэ менш, i я ня раз сьхiльны быў пакiнуць сваю задуму -
напiсаць празаiчны, твор. Напiсаць верш я мог i ў памяцi, стоячы за тым цi
iншым варштатам на фабрыцы. Але ня тое з прозай. I толькi заахвочваньнi з боку
некаторых нашых лiтаратараў, у прыватнасьцi з боку рэдактара часопiсу
"Конаднi", у якiм былi надрукаваныя першыя разьдзелы, раману, сьхiлялi мяне
брацца за свой даробак зноў. Напрыклад, рэдактар суцяшаў мяне: "Працуй,
выходзiць добра, патрапляеш бiць, як у капеечку". I я стараўся "бiць". Як
скончылi сваё iснаваньне "Конаднi", друкаваньне раману - часткамi, як толькi
яны выходзiлi з-пад пяра - працягвалася ў газэце "Бацькаўшчына" з
зазначэньнем, "працяг будзе". Гэта мяне падганяла, змушала "працягваць". Ды
скончылася й "Бацькаўшчына" i я надоўга пакiнуў сваё тварэньне - 17 год ня
браўся за яго, пакуль iншы наш вядомы, лiтаратар не пераканаў мяне ў
мэтазгоднасьцi завяршыць твор. Ён мiж iншага пiсаў: "Хоць друкаваньне гэтага
раману не закончанае яшчэ, але мяркуючы, паводля надрукаваных ужо разьдзелаў,
гэта твор шырокамаштабны, з глыбока ахарактарызаванымi пэрсанажамi, удумлiвым
аналiзам тэорыi i практыкi НКВД у змаганьнi з гэтак званым беларускiм
нацыянальным дэмакратызмам ("нацдэмаўшчынай", М.С.) у савецкай Беларусi...
было-б вельмi пажадана, каб раман быў... даведзены да канца й надрукаваны".
Гэткая вось гiсторыя напiсаньня раману, даведзенага ўжо цяпер да канца й
надрукаванага.
Пра што-ж - сьцiсьлей - гэтая кнiжка? Як сказана ў вышэй пададзенай
цытаце, - усё пра той-жа беларускi нацыяналiзм, пра "нацдэмаўшчыну" i пра
"нацдэмаў", пра змаганьне з iмi савецкiх органаў бясьпекi. Або можа больш
дакладней - пра пошукi беларускай моладзяй, у прыватнасьцi студэнцкай моладзяй
30 гадоў свае, нацыянальнай Беларусi, пра трагiзм гэтых пошукаў. У аснову
твору пакладзены ня толькi асабiсты вопыт аўтара, але ўзяты на ўвагу i вопыт
беларускай нацыянальнай iнтэлiгенцыi ў цэласьцi, што сталася ахвярай чыстак,
праводжаных НКВД падчас змаганьня з гэтак званым "буржуазным нацыяналiзмам",
што быў абвешчаны савецкiмi партыйнымi iдэёлагамi ў 30-х гадох "галоўнай
небясьпекай" для цэласьцi савецкай iмпэ





╤юфхЁцрэшх Ёрчфхыр