┴шсышюЄхър т ърЁьрэх -Ёєёёъшх ртЄюЁ√

         

╤ыєўрэёъшщ ┬ырфшьшЁ - ─Ёрс√ (═р ┴хыюЁєёёъюь ▀ч√ъх)


Уладзiмiр Случанскi
Драбы
Найвыдатнейшаму змагару
за волю Бацькаўшчыны й Народу,
прэзыдэнту Б.Ц.Р. Р.Астроўскаму -
прысьвячаю.
Аўтар
Ад выдавецтва
Выхад у сьвет першай гiстарычнай аповесьцi Ўладзiмiра Случанскага "Драбы",
(стары назоў Рыцараў Пагонi) кладзе новы кiрунак у творчасьцi аўтара.
Дасюлешняя яго творчасьць канцэнтравалася пераважна на тэматыцы сучаснасьцi цi
недалёкага мiнулага. Так, у апавяданьнях "Праз агонь" i "Пад сьцягам
бел-чырвона-белым" аўтар дае малюнкi пэрыяду Другой Сусьветнай Вайны, а ў
апавяданьнях "Не прапусьцiм!", "Пётр Фёдаравiч ня верыць" i iнш. Случанскi
пераносiць нас на прасторы Бацькаўшчыны, акупаванай камунiстычнай Масквой
пасьля вайны 1941-1945 гадоў. У аповесьцi "Драбы" Случанскi дае нам малюнкi й
вобразы далёкай мiнуўшчыны, пераносiць чытача ў глыбiню нашай слаўнай i
багатай здарэньнямi гiсторыi.
Як бачым з псэўдонiма аўтара, ураджайная Случчына дала яшчэ аднаго
пiсьменьнiка. Але гэтым разам не паэта, як было дасюль, а празаiка, i я думаю,
што шырокае кола чытачоў з задавальненьнем прывiтае новую Слуцкую зорку.
У.Случанскi, малады пачынаючы пiсьменьнiк, зьяўляецца гарачым песьняром
укаханай Бацькаўшчыны-Беларусi й Беларускага Народу. Яго творы аб слаўнай
мiнуўшчыне Беларусi адзначаюцца няўстрыманым рухам, дзеяньнем, iмкненьнем.
Кожнае яго апавяданьне разгортвае перад чытачом падзеi з маланкавай хуткасьцю
i ў той жа час дае поўныя, закончаныя вобразы. Случанскi васьпявае слаўную
мiнуўшчыну Беларусi ня толькi ў лiтаратуры, у якой ён выступае зь першым
вялiкiм творам, але й усiмi здольнасьцямi мастака-самародка, - як малюнкi,
вобразы, выпеканыя на дрэве, i нарэшце разьба па дрэву (апошняя яго разьба
"Пагоня", стаяла на прэзыдыяльным стале ў часе Ўрачыстага Сьвяткаваньня
Ўгодкаў Другога Ўсебеларускага Кангрэсу ў 1956 годзе, i прыцягвала ўвагу
прысутных.) - усе яны падкрэсьлiваюць слаўныя моманты з нашай мiнуўшчыны.
У.Случанскi сваёй мастацкай душой шукаў у нашай мiнуўшчыне вялiкiх
патрыётаў, мудрых уладароў, слаўных падзеяў у гiсторыi нашай Бацькаўшчыны,
калi яна была Вялiкая й Слаўная на ўсю Эўропу.
Ува ўмовах эмiграцыйнага жыцьця, калi чалавек ня можа карыстацца з архiваў
каб знайсьцi патрэбныя матэр'ялы, пошукi гэтыя былi сапраўды вельмi цяжкiмi.
Тэндэнцыйнае асьвятленьне гiстарычных фактаў расейцамi й палякамi не
задавальняла аўтара, а наадварот выклiкала зь яго боку востры пратэст i
справядлiвае абурэньне. А безстароньнiх дадзеных, адпавядаючых гiстарычнай
праўдзе, бракавала. I вось, прыпадкова трапiўшая ў рукi Ў.Случанскага, кнiга
П.Крэчэўскага "Замежная Беларусь" адразу пакрыла ўсе недахопы, асаблiва
вытрымкi з Чэшскiх летапiсаў. У.Случанскi знайшоў у гэтай кнiзе багаты й
болей-меней падрабязны разгляд дзейнасьцi свайго iдэала - Слаўнага Рыцара,
Мудрага Ўладара, i Вялiкага Патрыёта нашай Слаўнай мiнуўшчыны - Вялiкага Князя
Вiтаўта Кейстутавiча Гаспадара Лiтоўскага. У гэты час у думках У.Случанскага
зарадзiўся плян: напiсаць аповесьць, у якой прыпомнiць беларусам, што не
заўсёды наша Бацькаўшчына стагнала пад чужацкiм панаваньнем, што не заўсёды
чужынцы панявералi наш Народ, звычаi й культуру, што былi часы, калi наша
Беларусь (у той час Лiтва) лiчылася адной з магутнейшых дзяржаваў Эўропы.
Татарскiя горды, якiя лёкка паняволiлi, цяпер такую гордую, Маскву, у сваiм
iмкненьнi на захад, слаўны сваiм багацьцем, напаткалi на шляху грозны адпор,
якi даў ненасытнаму Хану Вялiкi Князь Вiтаўт на рацэ Ворскле. Пасьля разгрому
татараў на Ворскле, Арда хутка





╤юфхЁцрэшх Ёрчфхыр