Библиотека в кармане -русские авторы

         

Стрельцов Михаил - Блакiтны Вецер (На Белорусском Языке)


Мiхась Стральцоў
Блакiтны вецер
Лагацкi прачнуўся як бы ад нейкага штуршка: усё адбылося ненатужна i
лёгка. Колькi часу ён ляжаў, не расплюшчваючы вачэй. Тое няўлоўнае i хiсткае,
што яшчэ лунала над iм, было, напэўна, успамiнам аб сне. Сон адыходзiў у
святле, у пахах, у струменнасцi ветру. Нiбыта стала над нейкiм возерам у
духмянай парнасцi сонца. Пахлi сосны, узнiмаўся над вадою блакiтны вецер, i
такi звонкi i чысты чуўся на беразе смех. Як хораша, як лёгка! Вось нiбыта
Лагацкi бяжыць да вады - як прыемна жвiр халадзiць босыя ногi, як засцiлае
вочы блакiтны вецер!
У пакоi цiха. Ноч. Дзве гадзiны ночы - Лагацкi гэта ведае. Зараз вось
пройдуць, калi не прайшлi, з фабрыкi работнiцы: яны заўсёды праходзяць у гэты
час, i так ясна чуваць тады ўночы крокi. I яшчэ гамонку: "Ой, дзеванькi, ды ён
жа кажа: "Я табе гадзiннiк куплю". Ой, трымайце мяне, а то ўпаду!" I смех -
залiвiсты, нястрымны... Смех заўсёды будзiць Лагацкага, як i гэты вецер, што
снiцца ў апошнi час.
Ноч. Цiха. Мусiць, прайшлi ўжо работнiцы, мусiць, таму i прытрызнiўся яму
гэты смех.
Якая светлая, якая чуйная ў пакоi цiшыня! Тонкi прамень зламаўся ў
люстэрку - таямнiчыя глыбiнi адкрылiся ў шкле. Павуцiннай сеткай на сцяну
ляглi ценi: наблытаў адсюль нябачны вулiчны лiхтар. I хораша ад думкi, што
можна нiкiм не ўгледжаным стаць ля акна i гэтак сцiшыцца перад маўклiвасцю
ночы...
Лагацкi выставiў руку, шукаючы на крэсле адзенне. Уставаць лёгка, i няма
той млявасцi, што ранiцай хiне да сну i зводзiць павекi. Усё было незвычайна,
трошкi таямнiча, было прыемна i хораша. Лагацкi стаў ля акна, паглядзеў на
вулiцу. Лiхтар свяцiў слаба, з-пад аснежанага каўпачка звiсала сусолка -
застылая, нерухомая жылка вады. Пазаўчора была адлiга, потым цiскануў марозiк,
потым усё прыцярушыла сняжком. Недабудаваны дом па той бок вулiцы, вастравата
блiшчыць зорка ля вежавага крана. Дахi i цiшыня. Ланцужкi лiхтароў мецяць у
горадзе вулiцы. Позна.
Думалася, што ўсё роўна не заснеш. Лагацкi абуўся, апрануў у калiдоры
палiто i выйшаў на лесвiцу. Адразу ж абступiў яго пах фарбы, халоднай тынкоўкi
i пылу - заўсёдны пах пад'ездаў, скупа падпраўлены цёплым духам чалавечага
жытла. Расцiснутыя абцасамi, на пляцоўцы валялiся недакуркi. Лагацкi ўспомнiў:
учора ў суседняй кватэры спраўлялi праводзiны. Iшоў у войска Толiк, токар
нейкi цi будаўнiк. У пад'ездзе вечарам было шумна. Потым па яго, Лагацкага,
прыходзiў гэты самы Толiк: "Сабралiся... Леанiд Iванавiч... Разам з намi..."
Дзiвак нейкi, яны ж былi амаль незнаёмыя. Лагацкi не пайшоў. Ага, ён правяраў
тады студэнцкiя работы. Каб не забыцца заўтра ды даць гультаям гэтым добрага
прачуханца. Работы здавалi позна - ясна: пiсалi за адзiн вечар. Якi-небудзь
курсавы генiй будзе пасля хiхiкаць: бура i нацiск, трохi натхнення i трохi
часу. Глупства! Наогул, студэнты сталi не тыя. Многа з вытворчасцi. Думаюць,
што ўведалi ўжо жыццё. Чытаюць Рэмарка. Глупства!
Цяперашнiя студэнты не падабалiся Лагацкаму. Ён i не заўважыў, як у яго
сапсаваўся настрой. Зноў ла лесвiцы ўбачыў недакуркi, i зноў успомнiўся Толiк.
Якраз дарэчы: не хацелася думаць пра студэнтаў. "Дарэмна ўсё ж пакрыўдзiў
хлопца, не схадзiў на гэтыя праводзiны. "На адыходную" - здаецца, сказаў
Толiк. Палiчыць, што абышоўся з iм па-свiнску, i будзе мець рацыю. Не праз
работы ж тыя адмовiўся... Не, не палiчыць: я для яго, вiдаць, дужа занятая,
вучоная асоба. Смешна гэтак саромеўся, запрашаючы да сябе, i чамусьцi выцер аб
палавiк ногi, калi выходзiў". Лагацкаму стала





Содержание раздела