Библиотека в кармане -русские авторы

         

Троепольский Гавриил - Белы Бiм Чорнае Вуха (На Белорусском Языке)


Гаўрыiл Траяпольскi
Белы Бiм Чорнае вуха
Пераклад з расейскай Алеся Жука
Аляксандру Трыфанавiчу Твардоўскаму
Раздзел 1
ДВОЕ Ў АДНЫМ ПАКОI
Жаласна i, здавалася, безнадзейна ён пачынаў раптам скуголiць, нязграбна
перакочвацца з боку на бок, - шукаў мацi. Тады гаспадар браў яго да сябе на
каленi i ўсоўваў у роцiк соску з малаком.
А што ж заставалася рабiць месячнаму шчанюку, калi ён нiзвання не ведаў
яшчэ ў жыццi, а мацi ўсё няма i няма, як ты нi жалься. Таму ён i спрабаваў
першыя днi наладжваць сумныя канцэрты. Хаця ўрэшце засынаў на руках у
гаспадара ў абдымкi з бутэлечкаю малака.
Але на чацвёрты дзень малы пачаў ужо прывыкаць да цеплынi чалавечых рук.
Шчанюкi вельмi скора адзываюцца на ласкавасць.
Iмя свайго ён яшчэ не ведаў, але праз тыдзень дакладна вызначыў, што ён -
Бiм.
У два месяцы ён здзiўлена ўбачыў рэчы: высокi - для шчанюка - пiсьмовы
стол, а на сцяне - стрэльба, паляўнiчая сумка i твар чалавека з доўгiмi
валасамi. Да ўсяго гэтага ён хутка прывык. Не дзiва было i тое, што чалавек на
сцяне не рухаецца: калi не варўшыцца - мала цiкавага. Праўда, крыху пазней,
пасля, ён не-не ды i паглядзiць: што гэта абазначае - твар вызiрае з рамкi,
быццам з акенца?
Другая сцяна была цiкавейшая. Уся з розных брусочкаў, кожны з якiх
гаспадар мог выняць i ўставiць назад. У чатыры месяцы Бiм, стаўшы на заднiя
лапкi, сам дастаў да сцяны, выцягнуў зубамi брусочак i паспрабаваў яго
даследаваць. Але той чамусьцi зашамацеў i пакiнуў у зубах у Бiма аркушык. Так
цiкава было драць на невялiчкiя шматкi той аркушык.
- Гэта яшчэ што?! - прыкрыкнуў гаспадар. - Нельга! - I тыцкаў Бiма носам у
кнiгу. - Бiм, нельга. Нельга!
Пасля такога павучання нават чалавек не захоча чытаць, але Бiм - не: ён
доўга i ўважлiва глядзеў на кнiгi, нахiляючы галаву то ў адзiн бок, то ў
другi. I, мабыць, усё ж вырашыў: калi нельга гэту, вазьму другую. Ён цiхенька
ўцяў за пераплёт i пацягнуў здабычу пад канапу; там аджаваў спачатку адзiн
вугал пераплёту, потым другi, загуляўшыся, вывалак няшчасную кнiгу на
сярэдзiну пакоя i пачаў iрваць лапамi, весела падскакваючы.
Тут ён i даведаўся ўпершыню, што такое "балюча" i што такое "нельга".
Гаспадар устаў з-за стала i строга сказаў:
- Нельга! - I тузануў за вуха. - Ты ж мне, дурная твая галава, "Бiблiю для
веруючых i няверуючых" парваў.
I зноў:
- Нельга! Кнiгi - нельга! - ён яшчэ раз тузануў за вуха.
Бiм вiскнуў i падняў угору ўсе чатыры лапы. Лежачы на спiне, ён глядзеў на
гаспадара i не мог зразумець, што ж гэта робiцца.
- Нельга! Нельга! - уталкоўваў знарок гаспадар, зноў i зноў тыцкаў кнiгаю
пад нос, але больш не бiў. Пасля ўзяў шчанюка на рукi, гладзiў i гаварыў адно
i тое ж самае: - Нельга, хлопчык, нельга, дурненькi. - I сеў. I пасадзiў сабе
на каленi.
Такiм чынам, у маленстве Бiм атрымаў ад гаспадара павучанне з-за "Бiблii
для веруючых i няверуючых". Бiм лiзнуў яму руку i пiльна паглядзеў у твар.
Ён ужо любiў, калi гаспадар гаварыў з iм, але разумеў пакуль што толькi
два словы: "Бiм" i "нельга". I ўсё ж вельмi, вельмi цiкава было глядзець, як
звiсаюць на лоб белыя валасы, варушацца добрыя вусны i як кранаюць шарсцiнкi
цёплыя, ласкавыя пальцы. Затое Бiм ужо зусiм-зусiм дакладна ведаў: вясёлы
цяпер гаспадар цi сумны, сварыцца цi хвалiць, клiча да сябе або праганяе.
А гаспадар быў часам i сумны. Тады ён гаварыў сам з сабою i да Бiма.
- Гэтак вось i жывём, дурненькi. Ты чаго глядзiш на яе? - паказваў ён на
партрэт. - Яна, браце, памерла. Няма яе. Няма... - Ён гладзiў Бiма i зусiм





Содержание раздела