Библиотека в кармане -русские авторы

         

Ходкевич Тарас - Неспакой (На Белорусском Языке)


Тарас Хадкевiч
Неспакой
Як слаўна красавiцкiм вечарам стаяць на развiлку палявых дарог i любавацца
з узгорка неабдымным прасторам! Захад сонца накладвае пурпуровыя фарбы на край
лесу, што цямнее на небасхiле. Палi разлеглiся карычневымi прастакутнiкамi
раллi, бледна-жоўтымi плямамi ржышча, зеленаватымi прасцягамi азiмiны, i няма,
здаецца, iм канца-краю.
Дзе-кольвек у канавах i ярах яшчэ ляжыць снег, але паводка ўжо адбушавала,
пакiнуўшы ў нiзiнах часовыя азёры, у якiх, быццам у вялiзных люстэрках,
адбiваецца ружовае неба.
Звiняць ручаi ў вячэрняй цiшынi. Кажуць, гэта вясна бразгае срэбранымi
ключамi, адмыкаючы дзверы цёплым вятрам. Ляцяць вятры з далёкага поўдня i
нясуць з сабой неўгамонную вясновую сiлу. Скараецца перад iмi зiма, адступае ў
невядомыя паўночныя далi, а наўздагон ёй iмчыцца вясёлая пераклiчка пералётных
птушак, пяшчотны звон ручайкоў i шэлест маладой зеленi, што шчацiнiцца на
сонечных мясцiнах.
Прасякнутае цеплынёй i пахамi адталай зямлi, паветра крыштальна чыстае, i
далягляд вырысоўваецца выразна, акрэслена.
- Эх! - вырываецца з грудзей майго субяседнiка. - Шырыня якая!.. Воля!..
Аж дух зацiнае...
То Цярэшка з Зелянцоў.
Ён стаiць, шырока i моцна паставiўшы ногi, нiбы ўросшы ў зямлю,
прыземiсты, шыракаплечы, у ссунутай на патылiцу салдацкай вушанцы, у паношанай
зялёнай ватоўцы i ў старых салдацкiх ботах, запэцканых суглiнкам. Левая рука з
пакалечанай далоняй ляжыць на сяўнi, з якой ён нядаўна рассяваў канюшыну па
азiмым жыце, правай жвава размахвае ў такт сваiм словам. Водблiск сонечнага
заходу асвятляе яго скуласты твар з адрастаючай бародкай - не то пасiвелай, не
то проста бялявай - i вузкiмi шэрымi вачыма.
Я сустракаю Цярэшку не ўпершыню.
Заўсёды, калi заязджаю ў Зелянцы, я або бачу яго, або чую пра яго ад
другiх. Ён лiчыцца ў калгасе неспакойным чалавекам, не прамiне ўмяшацца ў
любую справу, сунуцца ў любы калгасны закутак. Неўзабаве пасля дэмабiлiзацыi з
армii ён пры людзях на таку нанёс абразу старшынi калгаса. Пра гэты яго ўчынак
гаварылi доўга i па-рознаму - адны апраўдвалi, iншыя ганiлi, а старшыня,
мабыць, i цяпер тоiць у сабе крыўду на блiзкага ў мiнулым сябра, з якiм разам
раслi i разам будавалi калгас.
Сам па сабе Цярэшка негаваркi, i цяпер, адчуваючы, што ён хоча нешта
сказаць, я радуюся выпадку, не перабiваю яго i стараюся ўсёй сваёй iстотай
выказаць увагу. Так часта бывае, што чалавек раскрывае сваю душу нечакана, пад
уплывам акалiчнасцей i настрою.
- Дух зацiнае, - паўтарае ён, - ад нейкай нястрымнай радасцi. Вось iду
полем, рассяваю канюшыну. Пад нагамi вiльготная глеба са свежай рунню. А
навокал - прастор i цiшыня, сонца i жаўранкi, i на сэрцы так радасна, нiбыта
крылы за плячыма растуць. Узняўся б на iх i абняў бы ўсю гэтую зямлю - так яна
мне люба i дорага.
Твар яго павернуты да мяне, але позiрк накiраваны кудысьцi мiма,
удалечыню. Я заўважаю ўсхваляванасць у яго вачах.
- А чаму? - раптам пытаецца ён. - Чаму? Таму што я вырас на ёй, яна палiта
маiм потам, на ёй я збудаваў сваё жыццё перад вайной, за яе я пакутаваў чатыры
гады на франтах i бачу зноў яе вольнай i неабдымнай. Вось. Не люблю, хто не
разумее гэтага. Не люблю, бо ў таго няма душы, той нiчога не перажыў i не
ведае цаны жыццю.
Нейкi момант Цярэшка маўчыць, як бы збiраючы словы, што адпавядалi б
пачуццям, потым кажа з адценнем дакору:
- Я ведаю, табе нагаворваюць часам, што з Цярэшкам нялёгка ўжыцца, у
Цярэшкi, маўляў, натура нiкудышная. Не. У душу трэба заглянуць, чалавеча.
Разумееш? Я





Содержание раздела