Библиотека в кармане -русские авторы

         

Хурсик Сымон - Янка З Падлесся (На Белорусском Языке)


Сымон Хурсiк
Янка з Падлесся
Неасяжная далячынь.
Дзесьцi далёка перасеклася неба з зямлёю. А дзе - не вiдно. Там кволiцца
сiнь. Мiтусiцца, трапечацца, як летуцень. Трывожыць думы i жаданнi, як песня
цiхая, што боль заспакойвае, абяцае штосьцi нязнанае i прыгожае ды вабiць,
цягне да сябе, як ласка дзявочая.
На зялёнай роўнядзi пчалiным роем рассыпалiся хутары, вёскi.
Злева - смяецца, звiваецца, як блiскучы каснiк, жыццярадасная цiхаплыўкая
рэчка. Далей - бясконцыя пярэстыя палi.
З правага боку - стары магутны лес. Цiхая задума агарнула яго. Лес маўчыць
i марыць аб чымсьцi, i не пазнаць весела цi сумна яму.
У тахт яго думкам штапуе паветра белымi стрэламi пары бойкi паравiк
прыватнага млына, што прытулiўся к узлеску каля дарогi.
Сёння, як i заўсёды, каля млына шмат народу.
Паабсыпаныя цёплым пылам белай мукi, аблiваючыся гарачым салёным потам,
снуюць яны сюды-туды з цяжкiмi мяшкамi. Некаторыя спакойна чакаюць свае чаргi.
Збiраюцца ў кучкi, гутараць. Часам доўга i горача спрачаюцца.
Вось i зараз пад дзвюма соснамi, што схiлiлiся адна да адной зялёнымi
галовамi, сабралася грамадка - чалавек дзесяць - завознiкаў.
Стары Максiм, аброслы, як дзiкун, калматымi i рыжымi валасамi, адважна, бы
добры прамоўца, махнуў у паветры рукою, выскачыў наперад.
- Дык падумайце ж самi, мужчынкi, - моцна гукнуў ён, звяртаючыся да
грамадкi, - як цяпер жыць? Ну, як жыць?
Пераставiў кашлатыя ногi, падняў угару палец.
- Ета, скажам, я... Пудоў трыста аднаго толькi жыта намалацiў...
На момант спынiўся i самаздаволеным позiркам акiнуў прысутных. Хiтрыя
вочкi яго нiбы пыталiся: "Што? Можа хто з вас, галаты, больш мае?" Раптам
прыгнуўся ды прытка выставiў наперад сагнутую рогам рыжую бародку.
- Дык вось... у першую рату, значыцца, i кладзi пудоў пяцьдзiсят жыта, бо
грошай жа сваiх нiма... Перад калядамi - зноў кладзi, у марцы месяцы - зноў!..
А што ж самому есцi? Чым скацiну кармiць?
Прысутныя маўчалi, слухалi.
- Ета, я разумею, - галёкаў далей Максiм, - на заводзе: восем гадзiн
адпрацаваў ды ўбiрайся к чортавай матары... А прыйдзе палучка - дай сюды,
гэтак, рублiкаў сто!.. Чаму ж не? Гэтак можна працаваць. Дай i мне сто рублёў
на месяц, дык на чорта мне i гаспадарка тая будзе, я ўсё аддам i зямлi нават
выракуся!..
- Вось чаго захацеў, - кплiва заўважыў тонкi высокi мужчына ў шэрым
фрэнчыку. - Ты там не рабiў, а я рабiў. На заводзе спiцыяльнасць патрэбна -
галава граматная ды рукi ўмелыя... Там работа не такая, як наша. Здаецца
толькi, што глупства, лёгка, а ты паспрабуй, дык i шлунне хутка згубiш... Не,
чалавеча, не...
- Ну, добра! - крычыць Максiм. - Няхай ужо ў горадзе на заводзе будзе так,
а чаму ж у сяле ўся пралiтарыя бiмбiкi б'е?.. Падавалi iм зямлi, прыдналог
скiдаюць, калi што... А ты, стары гаспадар, цягнi лямку адзiн: усiм давай,
усiх кармi... А вачэй у людзi не паказвай - кулак!.. Ах, каб вам пад бакамi
кулакi пасталi!.. Сам век працую, а дзецям прыйдзецца старцамi ў свет iсцi:
усю зямельку святую паразбiралi... Дый як? Задарма!
- Хопiць i з цябе, хопiць! - нечакана абурана накiнуўся на Максiма былы
матрос пасялковец Янка. Добрыя сiнiя вочы яго ўраз запалалi, як пара
вугольчыкаў. - З цябе ўсё мала. Не хапае?! Дваццаць дзесяцiн у цябе - i не
хапае?! А?!
- Чаму не хапае? - асеў раптам Максiм. - Хапае... Але ж чаму дарма зямлю
абы-каму параздавалi? За што?
- За што? Ты яшчэ пытаеш - за што? Ты - цэлы, а ў мяне грудзi, як рэшата!
Скажы, за што гэта? А? За што?!
- Цi ж я ведаю? - паспрабаваў апраўдвацца зб



Содержание раздела