Библиотека в кармане -русские авторы

         

Шевченко Тарас - Вершы (На Белорусском Языке)


Тарас ШАЎЧЭНКА
ВЕРШЫ
ЗАПАВЕТ
Як памру, дык пахавайце,
Дзе курган палынны,
Сярод стэпу шырокага
Мiлай Украiны.
Каб шыракапола долы,
I Дняпро, i кручы
Мне вiдаць былi, каб чуў я,
Як раве равучы.
Як пагонiць з Украiны
У сiняе мора
Кроў варожую... тады я
I долы i горы -
Ўсё пакiну i падамся
Да самога Бога,
Памалiцца... А да тога -
Я не знаю Бога.
Пахавайце ды ўставайце,
Кайданы парвiце
I варожай злой крывёю
Волю акрапiце.
I мяне ў сям'i вялiкай,
Ў сям'i вольнай, новай,
Не забудзьце - памянiце
Нязлым цiхiм словам.
У Пераяславе, 1845
КАЦЯРЫНА
В.А.Жукоўскаму на памяць
22 красавiка 1838 года
I
Кахайцеся, чарнабрыўкi,
Ды не з маскалямi,
Маскалi - чужыя людзi,
Чыняць лiха з вамi.
Жартуючы маскаль любiць,
Жартуючы кiне,
Ў Маскоўшчыну сваю пойдзе,
А дзяўчына гiне...
Каб сама, то йшчэ б нiчога,
А то й стара мацi,
Што на свет зрадзiла Божы,
Мусiць прападацi.
Спяваючы сэрца вяне,
Калi за што знае;
Людзi сэрца не пабачаць,
"Блуднiцай" аблаюць.
Кахайцеся ж, чарнабрыўкi,
Ды не з маскалямi.
Маскалi - чужыя людзi,
Здзекваюцца вамi.
Бацькi, мацi Кацярына
Слухацi не стала,
Маскалiка палюбiла,
Як сэрцайка знала.
Палюбiла маладога,
Ў садочак хадзiла,
Пакуль сябе, сваю долю
Там не загубiла.
Вячэрацi клiча мацi,
А дачка не чуе;
Дзе з маскалiкам жартуе,
Там i заначуе.
Не дзве ночы кары вочы
Люба цалавала,
Пакуль слава на сяло ўсё
Нядобрая стала.
Няхай сабе тыя людзi
Што хочуць гавораць:
Яна любiць, то й не чуе,
Што ўкралася гора.
Надышлi благiя весткi
Ў паход затрубiлi,
Маскалi пайшлi на турка,
Катрусю забылi.
Не адчула, ды i што там,
Што дзявоча згуба,
За мiлога, як спявацi,
Й патужыцi люба.
Абяцаўся чарнабрывы,
Калi не загiне,
Абяцаўся ён вярнуцца -
Тады Кацярына
Будзе сабе маскоўкаю,
Забудзецца гора;
А пакуль што, няхай людзi
Што хочуць гавораць.
Не журыцца Кацярына -
Слёзачкi ўцiрае,
Бо на вулiцы дзяўчаты
Без яе спяваюць.
Не журыцца Кацярына -
Памыецца слёзкай,
Возьме ў поўнач вёдры, пойдзе
Па ваду, за вёску,
Каб ворагi не бачылi;
Прыйдзе да крынiцы,
Стане сабе пад калiну,
Заспявае Грыца.
Так спявае, вымаўляе,
Аж калiна плача.
Вярнулася - i радзенька,
Што нiхто не бачыў...
Не журыцца Кацярына
I ў думках не мае -
У новенькай хусцiначцы
Ў акно пазiрае.
Выглядае Кацярына...
Паўгода мiнула;
Занудзiла каля сэрца,
У баку кальнула.
Заняпала Кацярына,
Ледзьве-ледзьве дыша...
Ачуняла ды ў запечку
Дзiцянё калыша.
А замужкi бубняць бубнам,
Матулю бiчуюць,
Што маскалi вяртаюцца
Ды ў яе начуюць:
"Дочка ў цябе чарнабрыва,
Ды йшчэ не ядына,
А муштруе ў запечку
Маскоўскага сына.
Чарнабрывага прыдбала...
Знаць, сама вучыла..."
Бадай жа вас, сакатухi,
Маланка пабiла,
Як i матку, што на смех вам
Сына спарадзiла!
Кацярына, маё сэрца!
Горанька з табою!
Дзе ты дзенешся на свеце
З малым сiратою?
Хто без мiлага спаткае,
Як сваiх, хто прыме?
Бацькi ўжо - чужыя людзi,
Цяжка жыцi з iмi!
Ачуняла Кацярына;
Калыша дзiцятка,
А на вулiцу ў аконца
Паглядае ўкрадкам;
Паглядае - а няма ўсё!..
Няўжо ж i не будзе?
У садок пайшла б паплакаць,
Дык пабачаць людзi.
Зойдзе сонца - Кацярына
Па садочку ходзiць,
На ручаньках носiць сына,
Вочкамi паводзiць:
"Вось тут з муштру выглядала,
Вось тут размаўляла,
А там... а там... ах, сыночак!" -
Дый недасказала...
Зелянеюць у садочку
Чарэшнi ды вiшнi;
Як выходзiла й калiсьцi,
Кацярына выйшла.
Выйшла ды ўжо не спявае,
Як раней спявала,
Як маскаля маладога
Ў вiшняку чакала.
Не спявае чарнабрыва,
Кляне





Содержание раздела