Библиотека в кармане -русские авторы

         

Шитик Владимир - Сустрэча (На Белорусском Языке)


Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк
Сустрэча
Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i
накiруюцца да далёкiх галактык.
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна
пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што
напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах,
лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.
На стук адказала цiшыня. Пасько пачакаў хвiлiну i зноў паднёс руку да
дзвярэй. Але, не дацягнуўшыся да iх, апусцiў. Ён уявiў сабе высокую фiгуру
капiтана, схiленую над сталом, нахмураны лоб, позiрк, затуманены болем
страты, i адступiў.
Iх засталося пяцёра - Пунтус i Марцалiс на "Валдай" не вярнулiся, усе
тэрмiны скончылiся яшчэ ўчора. I тады чацвёра з экiпажа прыйшлi да капiтана
i папрасiлi паслаць iх на пошукi.
Капiтан выслухаў iх i сказаў, што падумае. Пасько ведаў, аб чым ён
будзе думаць: сiтуацыя ж паўтарылася. Калi не вярнуўся Пунтус, да капiтана
яны хадзiлi ўпяцёх. На пошукi быў пасланы Марцалiс. I ён таксама не
вярнуўся. Двое з сямi ды яшчэ аварыя рухавiка - гэта ўжо бадай катастрофа.
Пасько разумеў ваганнi капiтана - той хацеў адрамантаваць рухавiк i вярнуць
"Валдай" на Зямлю. Але ён разумеў i iншае: нiхто з iх, у тым лiку i капiтан,
не даруе сабе, калi не даведаецца, што здарылася з таварышамi.
Выклiк да капiтана прагучаў па ўнутранай сувязi як сiгнал трывогi. Ён
застаў Пасько на тым жа месцы - ля дзвярэй. Пачакаўшы секунду-другую, Пасько
рашуча пераступiў парог.
- Сядай, - не пачынаючы размовы, капiтан паказаў на крэсла.
Увайшлi i астатнiя члены экiпажа.
Капiтан узняў галаву i доўгiм пiльным позiркам абвёў сваiх таварышаў.
- Што будзем рабiць? - спытаў ён.
- Шукаць!
Капiтан у знак згоды схiлiў галаву. Агледзеўшы свой парадзелы экiпаж,
сказаў:
- Паедзе Пасько. - Падумаўшы, дадаў: - Ён - апошнi.
Толькi зараз Пасько зразумеў, чаго каштавала капiтану гэтае рашэнне. Ён
неяк аж пастарэў за апошнiя суткi, яго доўгая фiгура здавалася яшчэ
даўжэйшай, а вакол вачэй густой сеткай паглыбелi маршчынкi.
З каюты капiтана ўсе выходзiлi моўчкi. I Пасько ведаў прычыну. Кожны з
iх аддаў бы жыццё, ратуючы таварышаў, i таму нiхто не мог згадзiцца, што ў
выпадку яшчэ адной няўдачы iм прыйдзецца вяртацца. Але яны разумелi i тое,
што, прымаючы рашэнне, капiтан браў на сябе не толькi вялiкую адказнасць.
Ратуючы iх, жывых, ён ужо нiколi не зможа апраўдацца i перад тымi, мёртвымi,
якiя, можа, жывуць i чакаюць дапамогi, i перад сваiм сумленнем.
Збiраючыся ў дарогу, Пасько думаў, што, напэўна, капiтан усё-такi
дапусцiў памылку. Не цяпер. А тады, калi адправiў першага разведчыка -
аднаго, а не двух. Магчыма, удвух яны лепш арыентавалiся б, сустрэўшы
небяспеку, што чакала iх у катлавiне. Капiтан паспадзяваўся, мабыць, на
ахоўныя здольнасцi аўтаматаў, бо, павагаўшыся, катэгарычна сказаў, што
паедзе адзiн разведчык. Але аўтаматы, здаецца, не апраўдалi яго
спадзяванняў.
Катлавiна пачыналася з раўнiны, на якой зрабiў пасадку "Валдай". Ад
карабля да яе было каля чатырохсот кiламетраў. Сама па сабе яна не
зацiкавiла б касманаўтаў, як i ўвесь Бальдар - гэта сiняя планета,
пазбаўленая атмасферы i якiх-небудзь прыкмет жыцця. Для iх ён быў толькi
часовай пасадачнай пляцоўкай. Але, аблятаючы Бальдар, у катлавiне яны
заўважылi сiгарападобнае цела, якое вельмi нагадвала зямныя зоркалёты ранняй
касмiчнай эпохi.
Пасько выехаў на ўсюдыходзе, калi яшчэ была ноч.
Электронны вадзiцель вёў усюдыход плаўна, а





Содержание раздела