Библиотека в кармане -русские авторы

         

Юстапчик С (Адамович Антон) - Каханы Горад (На Белорусском Языке)


С.Юстапчык
(Антон Адамовiч)
Каханы горад
(Завязка раману)
АД АЎТАРА
"Каханы горад" напiсаны ў 1943 г. Найпершым повадам да напiсаньня яго былi
ўражаньнi ад дэманстрацыйнага, "сьвяточнага", але барбарска-бязьлiтаснага
бамбардаваньня безбароннага й пазбаўленага ўсялякiх ваенных аб'ектаў Менску
саветамi ў ноч на 1 траўня 1943 г. Туга па "каханым горадзе" на прымусовым
выгнаньнi ў Нямеччыне дала апошнi повад, штуршок. Аднак, "Каханы горад"
нараджаўся, вiдаць, пад нешчасьлiваю зоркаю. Менская "Беларуская газэта", куды
ён найперш быў пасланы ў канцы 1943 г., нiяк не магла адважыцца надрукаваць
яго. Прапанавалiся аўтару розныя зьмены з гледзiшча на цэнзуру цi, праўдзiвей
i дакладней, на страх магчымае цэнзуры. Зьмены былi для аўтара няпрыемлiмыя,
бо зусiм выялаўлялi рэч. У марудным лiставаньнi Нямеччына-Менск,
лiставаньнi-таргаваньнi сплываў час i, нарэшце, пры пасьпешным эвакуяваньнi зь
Менску перад савецкiм наступам большую частку рукапiсу рэдактары зусiм
згубiлi. Аўтар аднак не ўтаймоўваўся, аднавiў усё зноў iз шчасьлiвым выпадкам
захаваных чарнавiкоў, ды пачаў нанова стукацца ў рэдакцыйныя дзьверы, гэтым
разам ужо да бэрлiнскае "Ранiцы". Але й тут удалося прымайстраваць рукапiс
толькi ў "Беларускiм Работнiку", адмысловай газэце для "остаў", прыбудоўцы да
"Ранiцы". Там, быццам-бы, з цэнзурай было лягчэй. Тут "Каханы горад" i быў
надрукаваны ўпяршыню ўвосень 1944 г.
"Каханы горад" спачатку быў задуманы й выкананы, як апрычонае закончанае
апавяданьне-навэля. Аднак, пры аднаўленьнi яго другi раз паўстала думка
разглядаць рэч, як завязку раману, што й было выказана ў зацемцы ў канцы
друкаванага ў "Беларускiм Работнiку" тэксту. Думкi гэтае аўтар ня кiдае й
цяпер, чаму ў цяперашнiм выданьнi "Каханы горад" мае падзагаловак "Завязка
раману". Тэкст гэтага выданьня, дарэчы, апрача дробных стылiстычных паправак i
аднаўленьня некаторых невялiчкiх пропускаў паходжаньня чыста друкарскага (а мо
й прымiтыўнага, казаў той, прэвэнцыйна-цэнзурнага, "на ўсякi выпадак") - нiчым
iстотна ня розьнiцца ад тэксту 1943 г.
Яшчэ, разгаварыўшыся, аўтар хоча сказаць, што ў гэтай, як i ў ранейшых
сваiх спробах ("Усяночная", "Трывога") ён карыстаўся, мiж iншага, адным з
найулюблёнейшых мэтадаў нябожчыка З.Бядулi, якiм напiсаныя ягоныя "Салавей" i
"Язэп Крушынскi" i якi ўзвышэнскi крытык Адам Бабарэка сваiм часам вельмi
трапна назваў быў "мэтадам натураграфiчнага зашыфроўваньня". Мэтад гэты,
вынайдзены ў вабставiнах савецкага гвалту над свабодаю друку, быў вельмi
зручны й пад зусiм такiм самым у прынцыпе таталiтарным цiскам
нямецка-гiтлераўскiм. Лёгка было зашыфроўваць сьпiсваных проста з натуры
гэрояў "гэрэнфольку" пад зусiм iдэнтычных iм псыхалёгiчна камунiстых,
"актывiстых", камiсараў (у "Каханым горадзе", мiж iншага, такая эпiзадычная
фiгура "Макрыцы", пад якой зашыфраваны, як "натуршчык", ведамы сваiм часам у
Менску "ляйтар" усяе "культуры й асьветы" у "Генэральным Камiсарыяце
Беларусi", зьнямчэлы Паляк Сiвiца). "Натуршчыкамi" аўтаравымi былi й некаторыя
прэтэндэнты на нашых нацыянальных дзеячоў (у "Каханым горадзе" такi "Качка", а
таксама, крыху больш толькi зборны, Вiктар Лабунiч). Нельга сказаць аднак, каб
усе пэрсанажы былi пiсаныя з "натуршчыкаў" (прыкл., "жанчына ў чорным" у
"Каханым горадзе"). Бальшыня "натуршчыкаў" аўтаравых жывець i цяпер, аўтар
навет мог-бы прысьвяцiць iм сваю гэтую пiсанiну, як невялiчкае, ды мо не такое
ўжо крывое (хiба што - "крывiцкае") люстэрка.
01.04.1948, Баварыя
Таварыш пройдзе ўсе б





Содержание раздела